Сэна (2010)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэна
Senna
Жанр дакумэнтальны фільм[d][1][2][3]
Рэжысэр Асыф Кападыя
Сцэнарыст Маніш Пандзі
Прадусар
У ролях
Кампазытар Антоніў Пінту
Апэратар Джэйк Палонскі
Мантаж
  • Крыс Кінг
  • Грэгерс Сол
Вытворчасьць
Распаўсюд Universal Pictures
Дата выхаду 7 кастрычніка 2010
Працягласьць 106 хв.[4]
Краіна
  • Вялікабрытанія
  • Францыя
Мова
  • ангельская
  • партугальская
  • француская
  • японская
Прыбытак $10,9 млн[5]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Сэ́на» (па-ангельску: Senna) — дакумэнтальны фільм рэжысэра Asif Kapadia 2010 року, прысьвечаны жыцьцю і сьмерці бразыльскага аўтагоначніка Айртана Сэны[6]. У фільме прадстаўленая кар’ера Айртана Сэны ў Формуле 1 з дэбюту на Гран-пры Бразыліі 1984 году да гібелі ў катастрофе на Гран-Пры Сан-Марына 1994 году, з увагай на процістаяньне зь іншым гоначнікам, Аленам Простам.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільм пачынаецца з прыходу Айртана Сэны ў Формулу 1 у 1984 року, сьцісла апавядае пра гонкі за каманды Toleman ды Lotus. Пасьля гэтага падрабязна разглядаецца ягоны ўдзел у брытанскай камандзе McLaren, дзякуючы якой Сэна здабыў усеагульную славу і стаў чэмпіёнам сьвету. У гэты пэрыяд зьвернутая ўвага на ягонае суперніцтва з аднакаманднікам Аленам Простам і палітычнае змаганьне з кіраўніком FISA Жан-Мары Балестрам.

У фільме паказаныя зьмяненьні характару Сэны пасьля здабыцьця чэмпіёнства, ягоная барацьба за бясьпеку аўтагонак, рэакцыя на аварыі і ўрэшце сьмерць аўстрыйскага гоначніка Формулы-1 Ролянда Рацэнбэргера за дзень да ўласнае гібелі. З вуснаў Айртана Сэны гучыць меркаваньне пра дамінаваньне каманды Williams дзякуючы кампутарным інавацыям і пра пераход у гэтую каманду Алена Проста ў тым ліку праз адмову надалей супрацоўнічаць з Сэнам. У фінале дакумэнтальнага фільму паказаны сыход Проста з Формулы-1, пасьля чаго да Ўільямзу далучаецца сам Айртан. Аднак у сэзоне 1994 року правіламі гонак кампутарызацыя забароненая, і аўтамабілі Ўільямз губляюць ранейшую стабільнасьць. На кульмінацыйным тыдні, падчас Гран-Пры Сан-Марына, паказаны стрэсавы стан Сэны, заклапочанага бясьпекай гонак пасьля некалькіх запар аварыяў тры дні запар. У пятнічнай кваліфікацыі атрымаў траўму Рубэнс Барыкела; у фінальнай кваліфікацыі 30 красавіка загінуў Рацэнбэргер; на пачатку гонкі глухне аўтамабіль Юркі Ярвілэхта, у якога ўразаецца на поўнай хуткасьці Пэдру Ламі. На трасу выяжджае аўтамабіль бясьпекі, а пасьля ўзнаўленьня гонкі на 7-м коле Айртан Сэна разьбіваецца аб бэтонную агароджу.

Напрыканцы фільму паказаная сям’я і сябры Айртана на пахаваньні.

Стыль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сэне адсутнічаюць інтэрвію і камэнтары[7]; ён уяўляе каляж прыватных відэазапісаў, выступаў па тэлевізіі, прэс-канфэрэнцый і гонак. Асыф Кападыя здолеў прадставіць жыцьцё Сэны як жывую драму, а не пасьмяротны рэквіем[8].

Выхад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

7 кастрычніка 2010 року дакумэнтальны фільм быў паказаны ў часе Гран-пры Японіі на трасе ў Судзуцы[9]. Сусьветная прэм’ера адбылася 3 лістапада ў Сан-Паўлу (Бразылія)[10].

У 2011 року фільм выйшаў на DVD і Blu-ray-носьбітах.

Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэна атрымаў ухвалу крытыкаў. На анляйнавым агрэгатары Rotten Tomatoes трымае рэйтынг ацэнкі 93% з 122 аглядаў і сярэдні рэйтынг 7,90/10. Крытыкі згадзіліся, што «нават у аматараў кіно, якія не захапляюцца гонкамі, Сэна выкліча хвалюючае сэрцабіцьцё — і немыя эмоцыі»[11].

Алену Просту не спадабаўся паказ у фільме ягоных стасункаў з Айртанам Сэнам: на ягоную думку, у фільме неадэкватна паказаны пераход ад варажнечы да сяброўства ў апошнія месяцы жыцьця Сэны[12].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды Катэгорыя Атрымальнікі і намінанты Вынік
Сандэнс[13] Глядацкая прэмія сусьветнага кіно: дакумэнталістыка Перамога
Лос-Анджэлескі кінафэстываль[14] Глядацкая прэмія за найлепшы сусьветны поўнафарматны фільм Перамога
Мэльбурнскі міжнародны кінафэстываль[15] Выбар гледачоў за найлепшы дакумэнтальны фільм Перамога
Адэлаідзкі кінафэстываль[16][17] Глядацкая прэмія за найлепшы дакумэнтальны фільм Перамога
BAFTA Выбітны брытанскі фільм Намінацыя
Найлепшы дакумэнтальны фільм Перамога
Найлепшы мантаж Грэгерс Сол, Крыс Кінг Перамога
Гільдыя сцэнарыстаў Амэрыкі[18] Найлепшы сцэнар дакумэнтальнага фільму Маніш Пандзі Намінацыя

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.imdb.com/title/tt1424432/
  2. ^ http://www.metacritic.com/movie/senna
  3. ^ http://www.filmaffinity.com/en/film165337.html
  4. ^ SENNA (12A) British Board of Film Classification Архіўная копія ад 5 March 2016 г.
  5. ^ Senna (2010) The Numbers Архіўная копія ад 21 September 2013 г.
  6. ^ Racing Doc Senna Takes Banksy Indie Route: Opens Strong, Tries to Reel in Women. Indiewire.com. Архіўная копія ад 3 March 2013 г.
  7. ^ The tragic intimacy of Asif Kapadia's archival trilogy Архіўная копія ад 22 May 2022 г.
  8. ^ Senna - review The Guardian Архіўная копія ад 12 June 2022 г.
  9. ^ Senna screened at Japanese Grand Prix. Working Title Films (14 October 2010). Архіўная копія ад 31 October 2014 г.
  10. ^ Senna Premiere São Paulo Brazil. Working Title Films (4 November 2010). Архіўная копія ад 31 October 2014 г.
  11. ^ Senna. Rotten Tomatoes. Архіўная копія ад 9 June 2011 г.
  12. ^ Prost explains his objections to Senna film // Keith Collantine12 July 2012 г. Архіўная копія ад 14 July 2012 г. Праверана 12 July 2012 г.
  13. ^ Award Screening Schedule sundance.org. Sundance Institute. Архіўная копія ад 4 February 2011 г.
  14. ^ 2011 Winners. Lafilmfest.com. Архіўная копія ад 30 June 2011 г.
  15. ^ People's Choice Award - Docos. miff.com.au (24 August 2011). Архіўная копія ад 31 October 2014 г.
  16. ^ Audience Awards Announced. Atthecinema.net. Архіўная копія ад 31 December 2013 г.
  17. ^ Adelaide Film Festival. Adelaide Film Festival (15 March 2011). Архіўная копія ад 20 March 2012 г.
  18. ^ Writers Guild Awards: Complete Winners List. The Hollywood Reporter (19 February 2012). Архіўная копія ад 30 April 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Айртан Сэна Шаблён:Фільмы Асыфа Кападыі