Сьмяротная зброя 3

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьмяротная зброя 3
па-ангельску: Lethal Weapon 3
Жанр крымінальны фільм[d][1][2], баявік[d][1][2], трылер[d], бадзі-муві[d] і фільм пра сяброў-паліцыянтаў[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Робэрт Браўн[d]
Вытворчасьць Silver Pictures[d]
Распаўсюд InterCom[d] і Netflix
Дата выхаду 15 траўня 1992[6], 26 чэрвеня 1992[7] і 27 жніўня 1992[8]
Працягласьць 118 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 35 000 000 $
Прыбытак 321 731 527 $[9]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Сьмяротная зброя 3» (па-ангельску: Lethal Weapon 3) — амэрыканскі баявік 1992 году, зьняты Рычардам Донэрам паводле сцэнару Джэфры Боама і Робэрта Марка Кэмэна. Фільм ёсьць працягам фільму «Сьмяротная зброя 2», то бок зьяўляючыся трэцяй часткай сэрыі фільмаў «Сьмяротная зброя». Галоўныя ролі выканалі Мэл Гібсан, Дэні Гловэр, Джо Пэшы, Рэнэ Русо і Ст’юарт Ўілсан[10]. У гэтай частцы сяржанты паліцыі Лос-Анджэлеса Мартын Рыгс і Роджэр Мэрта перасьледуюць Джэка Трэвіса, былога лейтэнанта паліцыі Лос-Анджэлеса, які стаў бязьлітасным гандляром зброяй. Да Рыгса і Мэрта далучаюцца іхны добразнаёмы сябар Лео Гец, а таксама сяржант унутраных справаў Лорна Коўл. Фільм меў касавы посьпех, назьбіраўшы больш за 320 мільёнаў даляраў ва ўсім сьвеце. Гэта быў пяты паводле колькасьці касавых прыбыткаў фільм у 1992 году, стаўшы да таго ж яшчэ і самай прыбытковай часткай франшызы.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

За тыдзень да выхаду на пэнсію сяржант паліцыі Лос-Анджэлеса Роджэр Мэрта (Дэні Гловэр) і ягоны напарнік Мартын Рыгс (Мэл Гібсан) былі паніжаныя ў службовым чыне пасьля таго, як ня здолелі абясшкодзіць бомбу ў офісным будынку. Падчас вулічнага патруляваньня яны становяцца сьведкамі крадзяжу браняванага аўтамабілю і дапамагаюць прыпыніць злачынства з дапамогай кіроўцы браневіка Далорэс (Далорэс Гол). Адзін з двух злодзеяў уцякае, але другога паліцыянты бяруць пад варту. Падазраваны выявіўся вядомым паплечнікам Джэка Трэвіса (Ст’юарт Ўілсан), былога лейтэнанта паліцыі Лос-Анджэлеса, які цяпер кіруе кантрабандай зброі ў горадзе. Дэпартамэнт таксама занепакоены тым, што злодзеі выкарыстоўвалі бранябойныя кулі. Рыгс і Мэрта зноў павышаюцца ў чыне і зараз прызначаныя працаваць зь сяржантам Лорнай Коўл (Рэнэ Русо) з унутраных справаў, каб высачыць Трэвіса.

Трэвіс у гэты момант вядзе перамовы з бандытам Тайранам (Грэгары Мілар) адносна дамовы аб продажы зброі. Выкрадальнік браняваных аўтамабіляў, які здолеў уцячы прыходзіць да Трэвіса, але той яго забівае на вачах Тайрана за тое, што навёў паліцыю на ягоны сьлед. Трэвіс выкарыстоўвае свае старыя паліцыянцкія ўліковыя запісы, каб увайсьці ў пакой для допытаў і забіць падазраванага ў зьняволеньні, перш чым яго апытваюць. Трэвіс ня ведае, што ў аддзеле паліцыі былі ўсталяваныя камэры відэаназіраньня, і Коўл здолела пацьвердзіць асобу Трэвіса. Пакуль утрох агенты праглядаюць відэаматэрыял, да іх прыходзіць іхны добры знаёмы Лео Гец (Джо Пэшы), які дапамагае Мэрта прадаць ягоны дом. Лео адразу пазнае Трэвіса праз папярэднія дзелавыя дамовы і ягоную любоў да хакею. Мэрта, Рыгс і Гец ледзь не схапілі Трэвіса на хакейным матчы, але злодзею пашчасьціла ўцячы, а Гец атрымаў раненьне. Геца шпіталізуюць, але ён паведамляе, што ведае дзе знаходзіцца склад, які належыць Трэвісу, дзе, як мяркуецца, захоўваецца зброя.

Рыгс і Мэрта зьвяртаюцца да Коўл па дапамогу, перш чым зьдзейсьніць набег на склад, і спыняюцца каля цяжкавіка з прадуктамі, каб пачакаць яе. Неўзабаве напарнікі становяцца сьведкамі продажу наркотыкаў і спрабуюць спыніць злачынства. Мэрта забівае ўзброенага чалавека, які страляў у іх, а астатнія ўцякаюць. Мэрта пазнае ў нябожчыку Дэрыла, блізкага сябра ягонага сына Ніка. З эмацыянальна засмучаным Мэрта Рыгс і Коўл накіроўваюцца на склад, дзе яны заўважаюць, што ў гэты ж дзень зьдзясьняецца дастаўка зброі. У тую ноч Рыгс і Коўл выяўляюць, што адчуваюць адзін да аднаго пачуцьці, і кахаюцца разам. Пазьней Рыгс знаходзіць ахопленага пачуцьцём віны Мэрта п’яным у сваёй лодцы і суцяшае яго. На пахаваньні хлопца, ягоны бацька горача настойвае на тым, каб Мэрта знайшоў чалавека, адказнага за тое, што даў Дэрылу пісталет. Коўл выяўляе, што пісталет Дэрыла, бранябойныя кулі і зброя, якую яны знайшлі пры хлопцы, першапачаткова знаходзіліся ў паліцыі і павінны былі быць зьнішчаныя, але былі скрадзеныя Трэвісам. Коўл, Рыгс і Мэрта накіроўваюцца да Тайрана і дапытваюць яго. Тайран накіроўвае іх у аўтамайстэрню, дзе працуюць многія зь ягоных падручных, многіх зь якіх агенты арыштоўваюць. Тым часам Трэвіс з дапамогай сваіх людзей узламвае кампутарную сетку паліцыі і выяўляе месца захоўваньня паліцыянцкай зброі. Затым ён прымушае капітана Мэрфі (Стыў Кэган) даставіць яго на гэты новы аб’ект, каб скрасьці зброю, выкарыстоўваючы ўліковыя зьвесткі Мэрфі. Коўл знаходзіць доказы ўзлому і адсутнасьць Мэрфі, утрох разам з паліцыянтам-пачаткоўцам Эдўардсам (Джэйсан Рэйнўотэр), які бярэ за ўзор Рыгса і Мэрта, перахопліваюць Трэвіса. У выніку бойкі паліцыянты выратоўваюць Мэрфі і спыняюць Трэвіса і ягоных памагатых, перш чым ён зможа забраць зброю, але падчас страляніны Эдўардса забіваюць.

Гец дае інфармацыю аб жылым комплексе, які належыць падстаўной кампаніі Трэвіса. Рыгс, Мэрта і Коўл уноч пранікаюць на тэрыторыю будаўніцтва комплексу і пачынаюць страляніну з злачынцамі. Рыгс падпальвае будаўнічую пляцоўку, і большасьць людзей Трэвіса паміраюць, але Трэвіс раніць Коўл. Калі Трэвіс выкарыстоўвае бульдозэр, каб перасьледваць Рыгса, выкарыстоўваючы адкладню як куляахоўны шчыт, Мэрта кідае сябру пісталет Дэрыла, у якім месьцяцца бранябойныя кулі. Рыгсу страляе і забівае Трэвіса, прабіваючы адкладню. Даведаўшыся, што Коўл апранула два плясты кеўларавых камізэлек, Рыгс прызнаецца ў каханьні да яе, калі яе транспартуюць да шпіталю ў гэлікоптэры.

На наступны дзень сям’я Мэрта сьвяткуе ягоны выхад на пэнсію. Мэрта кажа Гецу, што вырашыў не прадаваць дом і застацца ў ім, захаваўшы партнэрства з Рыгсам. Калі фільм заканчваецца, Рыгс абвяшчае Мэрта пра свае адносіны з Коўл.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна зь зьвесткамі Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 58% зь сярэднім рэйтынгам 5,6/10, базуючыся на 48 рэцэнзіях крытыкаў. На думку карыстальнікаў рэсурсу, Мэрта і Рыгс застаюцца прывабным напарнікамі, але «Сьмяротная зброя 3» з усіх высілкаў спрабуе ўчыніць ім годныя новыя прыгоды[11]. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаных 40 балаў з 100 магчымых, палягаючы на 26 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра зьмешаныя або сярэднія водгукі[12]. Гледачы, апытаныя CinemaScore, надалі фільму сярэднюю адзнаку «А-» паводле шкалы ад А+ да F. Роджэр Эбэрт з Chicago Sun-Times надаў фільму станоўчую рэцэнзію, прысудзіўшы яму 3 зоркі з 4 магчымых[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]