Суравежка шэрая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Суравежка шэрая
Клясыфікацыя
ЦарстваГрыбы
ПадцарстваВышэйшыя грыбы
АддзелБазыдыяміцэты
ПададдзелAgaricomycotina
КлясаАґарыкаміцэты
АтрадСуравежкавыя
СямействаСуравежкавыя (сямейства)
РодСуравежка
ВідСуравежка шэрая
Бінамінальная намэнклятура
Russula grisea

Суравежка шэрая (Russula grisea) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства суравежкавых.

Расьце пераважна ў сухіх хвойных лясах. Шапачка дыямэтрам 4-11 см, шаравата-аліўкавая або шэрая. Скурка лёгка аддзяляецца ад мякаці. Пласьцінкі прырослыя, белавата-жаўтаватыя. Ножка губчатая, падоўжана-маршчыністая. Споры сьветла-крэмавыя, амаль бясколерныя.

Ядомы грыб.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галадноў У. М. Суравежка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.