Станіслаў Кляшчук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Кляшчук
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 красавіка 2000(2000-04-11)[1] (24 гады)
Рост 187 см
Вага 77 кг[1]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомель
Нумар 44
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2022 Дынама Менск 0 (0)
2018 Андэрдог 9 (0)
2019 Смалявічы 0 (0)
2020 Крумкачы 9 (0)
2022 Энэргетык-БДУ 1 (0)
2023 Энэргетык-БДУ 17 (0)
2024—4 Гомель
Зборныя
2019 Беларусь (да 21) 1 (0)
2019 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)

Станісла́ў Вячасла́вавіч Кляшчу́к (нар. 11 красавіка 2000 году) — беларускі футбаліст, брамнік «Гомлю».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец менскага «Дынама», дзе з 2017 году пачаў выступаць за дубль. У жніўні 2018 году быў аддадзены ў арэнду ў «Чысць», дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага брамніка, але ня выратаваў каманду ад вылету ў другую лігу. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў дубль «Дынама», а ў ліпені 2019 году быў арандаваны «Смалявічамі»[3], дзе быў рэзэрвовым брамнікам і не зьяўляўся на полі. У лютым 2020 году перайшоў у «Крумкачы» на правах арэнды. Правёў 9 матчаў у першай лізе, чаргуючыся на полі з Валерам Фамічовым і Іванам Санько. Па сканчэньні сэзону павярнуўся ў «Дынама», у 2021 годзе гуляў за дубль.

У лютым 2022 года выправіўся ў арэнду ў сталічны «Энэргетык-БДУ»[4]. Дэбютаваў у найвышэйшай лізе 17 чэрвеня 2022 году ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў. Таксама згуляў за каманду ў двух матчах Кубка Беларусі, аднак больш на полі не зьяўляўся, стаўшы рэзэрвовым брамнікам. У студзені 2023 году па заканчэньні кантракту з «Дынама» падпісаў паўнавартаснае пагадненьне з «Энэргетыкам-БДУ»[5].

У студзені 2024 году пакінуў сталічны клюб[6] і падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомлем»[7].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2016 году быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, але ўвесь час заставаўся на лаве запасных. У сакавіку 2017 году браў удзел у элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы сярод юнакоў, дзе выйшаў на пляцоўку толькі ў адным матчы. У кастрычніку 2018 году гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 14 лістапада 2019 году правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матчу супраць моладзевай зборнай Славаччыны (0:3).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]