Солфард

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Солфард
Краіна: Вялікабрытанія
Плошча:
  • 20,97 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0161
Геаграфічныя каардынаты: 53°28′58″ пн. ш. 2°17′35″ з. д. / 53.48278° пн. ш. 2.29306° з. д. / 53.48278; -2.29306Каардынаты: 53°28′58″ пн. ш. 2°17′35″ з. д. / 53.48278° пн. ш. 2.29306° з. д. / 53.48278; -2.29306
Солфард на мапе Вялікабрытаніі
Солфард
Солфард
Солфард
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.salford.gov.uk/

Со́лфард (па-ангельску: Salford) — горад у Вялікім Манчэстэры, Ангельшчына. У 2011 годзе ў Солфардзе пражывала крыху болей за 103 тысячы чалавек[2]. Гістарычна горад быў часткай Ланкашыру, зьяўляючыся месцам судовага пасаду старажытнага Солфардшыру. Прыкладна ў 1230 годзе Ранульф дэ Бляндэвіль, 6-ы чэстэрскі граф, выдаў гораду статут, згодга зь якім горад атрымаў статус вольнага места. Дзякуючы такім падзеям культурнае і гандлёвае значэньне гораду значна палепшылася. Зьмены пачалі адбывацца за часам індустрыяльнай рэвалюцыі, калі суседні Манчэстэр у канцы XVII ды пачатку XIX стагодзьдзяў пачаў набіраць моц. У гады індустрыяльнай рэвалюцыі Солфард стаў буйным местам прадзеньня і ткацтва бавоўны і шоўку і важным унутраным портам на Манчэстэрскім суднавым канале з 1894 году. Заняпад прамысловасьці адбыўся ў XX стагодзьдзі, што выклікала эканамічную дэпрэсію ў горадзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]