Серна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Серна
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
НадатрадЛяўразыятэрыі (Laurasiatheria)
АтрадПарнакапытныя (Artiodactyla)
СямействаБыкавыя (Bovidae)
ПадсямействаCaprinae
РодRupicapra
ВідСерна
Бінамінальная намэнклятура
Rupicapra rupicapra
(Linnaeus, 1758)
Арэал
Арэал
 [[wikispecies:Rupicapra rupicapra
|Серна на Віківідах]]

Серна (Rupicapra rupicapra) — жывёла клясы сысуноў атрада парнакапытных сямейства быкавых (Bovidae).

Распаўсюджваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ў Эўропе і Заходняй Азіі (Албанія, Аўстрыя, Азэрбайджан, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Харватыя, Францыя, Грузія, Нямеччына, Грэцыя, Італія, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Польшча, Румынія, Расея, Сэрбія, Славакія, Славенія, Швэйцарыя, Турэччына); на вышынях 200–3500 м. Насяляе стромкія скалістыя ўчасткі пераважна у гарах, выкарыстоўваючы розныя асяроддзя пражываньня, уключаючы альпійскія лугі, адкрытыя скалістыя ўчасткі, зьмешаныя шыракалістыя лясы і іглічныя лясы.

Постаць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня галавы і тулава складае ад 110 да 130 см, хвост да 8 см, вышыня ў плячах ад 70 да 85 см, маса ад 25 да 40 кг (саміцы) або 35–50 кг (самцы). Серны маюць моцнае каржакаватае цела. Тонкая шыя мае кароткую галаву, якая вельмі вузкая да морды. У самцоў і саміц ёсьць рогі. Яны вырастаюць да 25 см у даўжыню і маюць круглую форму і загнутыя назад на кончыку. Серны рогі зімой не скідаюць. Завостраныя вушы складаюць прыкладна палову даўжыні галавы. У серны адносна доўгія моцныя ногі з адносна вялікімі капытамі. Улетку верх брудна-чырванавата-буры; ніз сьветла-чырванавата-жоўты; на сьпіне чорна-бурая паласа, на горле бледна-жоўтая, на шыі бялёса-жоўтая. Задняя частка сьцёгнаў белая, хвост зьнізу і на кончыку чорны. Ад вушэй да вачэй праходзіць чорная паласа. Зімой верх цёмна-буры або карычнева-чорны; ніз белы; валасяны полаг жаўтлява-белы на нагах і галаве, крыху цямней на цемені і мордзе.

Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сілкуецца травой, лісьцем дрэў, пупышкамі, парасткамі і грыбамі. Саміцы выношваюць 170 дзён і звычайна маюць 1 дзіцяня за цяжарнасьць. Жывуць 14–22 гады. Саміцы і маладняк сустракаюцца зграямі па 5-30 жывёл, а дарослыя самцы застаюцца адзінкавымі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]