Сеньненскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Сеньненскі замак
Замкавая гара. С. Аляксандраў, 1907 г.
Замкавая гара. С. Аляксандраў, 1907 г.
Краіна Беларусь
Места Сянно
Каардынаты 54°48′51.30″ пн. ш. 29°42′48.90″ у. д. / 54.81425° пн. ш. 29.7135833° у. д. / 54.81425; 29.7135833Каардынаты: 54°48′51.30″ пн. ш. 29°42′48.90″ у. д. / 54.81425° пн. ш. 29.7135833° у. д. / 54.81425; 29.7135833
Заснавальнік Дзьмітры Сапега
Дата заснаваньня XVI стагодзьдзе
Сеньненскі замак на мапе Беларусі
Сеньненскі замак
Сеньненскі замак
Сеньненскі замак

Сеньненскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Сяньне. Знаходзіўся на беразе Сеньненскага возера, на Замкавай гары[a]. Існаваў у XVI—XVIII стагодзьдзях.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1573 годзе Дзьмітры Сапега збудаваў у Сяньне замак, які знаходзіўся на шляхох абароны Вялікага Княства Літоўскага ад Маскоўскай дзяржавы.

У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) швэдзкія войскі разрабавалі і зруйнавалі замак, па чым ён ужо не аднаўляўся.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замкавы комплекс займаў квадратны пляц 80 × 80 м, пэрымэтрам якога выкапалі роў, запоўнены вадой. Пасярод пляцу знаходзіўся 2-павярховы палац, які меў два флігелі. Двума мастамі ўздоўж папярэчнай восі замак з аднаго боку зьвязваўся з выраўнаваным берагам возера, з другога — з маляўнічым берагам става, штучна створанага на рэчцы, што ўпадае ў возера. Плянавальная повязь замка з пасадам трымалася з дапамогай вуліцы-моста, якая ішла ад рога Замкаваага пляцу да Рынку[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяпер на гэтым месцы разьмяшчаецца фізкультурна-аздараўленчы комплекс

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск, 2008. С. 45—49.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2008. — 168 с. ISBN 978-985-6720-56-0.