Сем вольных мастацтваў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алегарычная выява 7 вольных мастацтваў
Сем гуманітарных навук — ілюстрацыя з энцыкляпэдыі «Сад весялосьці», Герада Ландзбэргская (12 ст.)

«Сем вольных мастацтваў» (па-лацінску: Septem artes liberales, ingenuae, bonae): навучальныя прадметы («навукі») у сярэднявечнай школе і на падрыхтоўчых («артыстычных») факультэтах унівэрсытэтаў.

У лік сямі вольных мастацтваў уваходзілі: граматыка, рыторыка, дыялектыка (1-ы цыкл, трывіюм) і арытмэтыка, геамэтрыя, астраномія, музыка (2-і цыкл, квадрывіюм).

Як сыстэма ведаў, «сем мастацтваў» склаліся ў антычны пэрыяд. Такія заняткі лічыліся вартымі таго, каб іх практыкаваў свабодны чалавек (у адрозьненьне ад іншых, якія павінны выконваць рабы). У Сярэднявеччы выкладаньне сямі вольных мастацтваў мела багаслоўскі ўхіл, у канцы Сярэднявечча і ў эпоху Адраджэньня — сьвецкі. Сыстэму сямі вольных мастацтваў замяніла сыстэма клясычнай адукацыі.

Мнэманічны лацінскі вершык пералічвае і апісвае вольныя мастацтвы:

Gramm, loquitur, Dial. vera docet, Rhet. verba colorat.
Mus. canit, numerat Arith., Geom. ponderat, Ast. colit astra.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т.Т.9. Рабкор — Сочы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1973. — 640 с.: іл., карты. С.479,480.
  • Самусік А.Ф. Паміж “septem artes liberalis” і “studia humanitatis” : трансфармацыя еўрапейскай адукацыі ў XІV – XVI стст. // Studia Historica Europae Orientalis : Исследования по истории Восточной Европы: сб. научн. ст. Вып. 4 / под ред. А.В. Мартынюка. Минск : РИВШ, 2011. С. 108-126.
  • Сем вольных мастацтваў // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.