Сантана-ду-Ліўрамэнту

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сантана-ду-Ліўрамэнту
Герб Сантаны-ду-Ліўрамэнту
Дата заснаваньня: 1823
Краіна: Бразылія
Штат: Рыю-Грандзі-ду-Сул
Плошча:
  • 6950,37 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 55
Геаграфічныя каардынаты: 30°53′27″ пд. ш. 55°31′58″ з. д. / 30.89083° пд. ш. 55.53278° з. д. / -30.89083; -55.53278Каардынаты: 30°53′27″ пд. ш. 55°31′58″ з. д. / 30.89083° пд. ш. 55.53278° з. д. / -30.89083; -55.53278
Сантана-ду-Ліўрамэнту на мапе Бразыліі
Сантана-ду-Ліўрамэнту
Сантана-ду-Ліўрамэнту
Сантана-ду-Ліўрамэнту
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.sdolivramento.com.br/prefeitura/index.php

Санта́на-ду-Ліўрамэ́нту (па-партугальску: Santana do Livramento) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 76 тысяч чалавек[2]. Горад месьціцца на самае мяжы з Уругваем і фактычна стварае з уругвайскім горадам Рывэра міжнародны горад.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Здавён на месьце сучаснага гораду жылі індзейцы. Першымі эўрапейцамі ў рэгіёне былі гішпанскія езуіты. У XIX стагодзьдзі тут зьявіліся партугальскія і італьянскія каляністы. У 1810 годзе праз палітычную нестабільнасьць, якая прывяла да здабыцьця незалежнасьці гішпанскіх калёніяў у рэгіёне. Гэта справакавала жаданьне партугальцаў пашырыць сваю імпэрыю і захапіць прывабныя землі зь мерным кліматам. Войскі, ачоленыя Д’ёгу дэ Соўзам, графам Рыю-Парду, заклалі цяперашні горад Сантана-ду-Ліўрамэнту. Яны пабудавалі тут капліцу. У 1912 годзе ў горадзе быў адкрыты першы ў Бразыліі чыгуначны вакзал зь міжнародным злучэньнем, такім чынам, Сантана-ду-Ліўрамэнта і Рывэрай атрымалі злучэньне з Рыю-дэ-Жанэйру, Сан-Паўлу, Мантэвідэо і Буэнас-Айрэсам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]