Піюс XI

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Папа
Піюс XI
Біскуп Рыму
па-лацінску: Pius PP. XI
ЦаркваКаталіцкі касьцёл
Пачатак папства6 лютага 1922
Канец папства10 лютага 1939
ПапярэднікБэнэдыкт XV
НаступнікПіюс XII
Іншыя пасады
Пасьвечаньні
Ардынацыя 20 сьнежня 1879
 Рафаэле Манака Ля Валета
Кансэкрацыя 28 кастрычніка 1919
 Аляксандар Какоўскі
Кардынальства 13 чэрвеня 1921
 Бэнэдыкт XV
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніАмброджыё Дам’яна Акільле Рацьці
Нарадзіўся 31 траўня 1857(1857-05-31)[3][4][5][…]
Памёр 10 лютага 1939(1939-02-10)[3][4][5][…] (81 год)
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[6]
Бацькі Francesco Ratti[d]
Teresa Ratti[d]
Адукацыя
Заняткірыма-каталіцкі ксёндз, бібліятэкар, альпініст, каталіцкі біскуп
ДэвізRaptim Transit („Хуткаплынны“, Ёў 6:15)[1]
Pax Christi in Regno Christi („Мір Хрыстовы ў Валадарстве Хрыстовым“)[2]
Подпісподпіс
Гербгерб
Іншыя папы па імені Піюс

Папа Піюс XI (па-італьянску: Pio XI), пры нараджэньні Абмроджыё Дам’яна Акільле Рацьці (італ. Ambrogio Damiano Achille Ratti ([amˈbrɔ:dʒo daˈmja:no aˈkille ˈratti]; 31 траўня 1857 — 10 лютага 1939) — кіраўнік Каталіцкага касьцёлу з 6 лютага 1922 па 10 лютага 1939. Першы сувэрэн Ватыкану з часоў ягонай незалежнасьці 11 лютага 1929 року. Прыняў папскім дэвізам «Pax Christi in Regno Christi», па-беларуску «Мір Хрыстовы ў Валадарстве Хрыстовым».

Аўтар шэрагу энцыклікаў, сярод якіх Quadragesimo anno на 40-ю гадавіну прагрэсіўнай энцыклікі Rerum novarum Льва XIII; і Quas primas, якой у адказ на антыклерыкалізм заклаў сьвята Хрыста Цара. Дзеля ўмацаваньня пазыцый Касьцёлу ўклаў рэкордную колькасьць канкардатаў, у тым ліку з Трэцім райхам. Ужо праз чатыры гады ён асудзіў парушэньне дамовы ў энцыкліцы Mit brennender Sorge («З палкай занепакоенасьцю»). За ягоным пантыфікатам доўгатэрміновая варажнеча з італьянскімі ўладамі пасьпяхова разьвязалася Лятэранскімі пагадненьнямі 1929 року. Кананізаваў такіх знаных сьвятых, як Томас Мор, Пётар Канізі, Бэрнадэта Люрдзкая, Дон Боска ды Тэрэза зь Лізьё, а Альбэрта Вялікага назваў доктарам Касьцёлу. Напрыканцы пантыфікату Піюс XI выказваўся супраць Гітлера і Мусаліні, абараняў Касьцёл ад вонкавага ўмяшаньня ў ягонае жыцьцё і адукацыю.

Памёр 10 лютага 1939 у Апостальскім палацы, пахаваны ў Папскім гроце базылікі сьвятога Пятра. Падчас капаньня месца для ягонай магілы былі адкрытыя два ўзроўні пахаваньняў з косткамі, якія цяпер шануюцца як рэшткі сьвятога Пятра[7][8][9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ratti Ambrogio Damiano Achille. Araldicavaticana.com. Праверана 23 June 2013 г. Архіўная копія ад 26 January 2013 г.
  2. ^ The legacy of Pius XI International Bulletin of Missionary Research Праверана 9 March 2013 г.
  3. ^ а б в autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  4. ^ а б Broglio F. M. papa PIO XI // Dizionario Biografico degli Italiani (італ.) — 2015. — Vol. 84.
  5. ^ а б Pius (Pius XI.) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  6. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  7. ^ Does the church possess the actual bones of St. Peter? Архіўная копія ад 23 December 2015 г.
  8. ^ Vatican displays Saint Peter's bones for the first time Архіўная копія ад 21 January 2016 г.
  9. ^ Jacob Neusner, Christianity, Judaism and Other Greco-Roman Cults, Part 2: Early Christianity. — Wipf and Stock Publishers. — P. 149. — ISBN 978-1-59244-740-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]