Пётар Валкадаеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пётар Валкадаеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 лістапада 1911(1911-11-22)
Памёр 4 лістапада 1973(1973-11-04) (61 год)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі

Пётар Валкадаеў (22 лістапада 1911 в. Кажамякі, Самарская губэрня цяпер Кінэль-Чаркаскі раён Самарскай вобласьці Расеі4 лістапада 1973) — беларускі літаратар.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 22 лістапада 1911 году ў в. Кажамякі Самарскай губэрні Расейскай імпэрыі (цяпер — Кінэль-Чаркаскі раён Самарскай вобласьці Расеі) у сялянскай сям’і. У 1929 годзе стаў працаваць трактарыстам у калгасе. Скончыў літаратурны факультэт Куйбышаўскага пэдагагічнага інстытуту (1936), два гады працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Кінель-Чаркасах.

У 1939 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у якасьці інструктара-літаратара дывізіённай газэты «Новый путь». У 1941 годзе ўдзельнічаў у баях на Заходнім фронце, быў кантужаны, у 1942—1944 гадох — у партызанскім атрадзе № 122 на Магілёўшчыне.

Пасьля вайны працаваў у рэдакцыях газэтаў «Советская Белоруссия», «Настаўніцкая газета», «Сталинская молодежь», карэспандэнтам «Литературной газеты». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1949 году.

Памёр 4 лістапада 1973 году.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісаў на расейскай мове. Першы верш быў надрукаваны ў 1934 годзе ў часопісе «Волжская новь». Аўтар паэмы «Чандра» (1952), зборнікаў вершаў «Родная сторона» (1950), «Зеленая пристань» (1960), «Ливень» (1967), «Далекие сполохи» (1981), кнігі нарысаў «Строители» (1956), «Механізатар Андрэй Худзякоў» (1961), «Поиски квадрата» (1962), «Ветеран» (1963), кніжкі для дзяцей «Егоркины рапорты» (1958) і аповесьці «Чей мальчишка?» (1961).

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]