Пэнтаэрытрыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пэнтаэрытрыт C5H12O4 — чатырохатамны сьпірт. Белы, крышталічны парашок.

Пэнтаэрытрыт выкарыстоўваецца ў вытворчасьці алькідных смолаў, пэнтафталевых лакаў і эмаляў, тэрмастабілізатараў, выбуховага рэчыва тэтранітрапэнтаэрытрыт (ТЭНа). Пэнтаэрытрыт атрымліваюць мэтадам альдольнай кандэнсацыі фармальдэгіда з ацэтальдэгідам пры каталізе лугам і перазбытку фармальдэгіда.