Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Першы канал Украінскага радыё (укр . Перший канал Українського радіо ) — украінскамоўная дзяржаўная радыёстанцыя Ўкраіны, заснаваная ў жніўні 1930 году пад назовам Усеўкраінская радыёпраграма. На 2014 г. праз кабэльную сетку вяшчала па ўсёй краіне. Лік штодзённых слухачоў перавышаў 6 мільёнаў. Зь сярэдзіны сьнежня 2005 г.[1] вяшчала праз спадарожнік «Астра 4А» (en ) .
Адкрытая студыя (панядзелак-пятніца, 17:10-17:55; вядоўцы Ўладзіслаў Обух і Аксана Малавічка)
Банкір (аўторак і пятніца, 20:40; Людміла Мастова)
Вашае здароўе (пятніца, 15:10-15:20; Людміла Чарнюк)
Гарачая тэма (нядзеля, 7:30-7:40)
Дабравест (нядзеля, 15:20-15:40; вядоўцы Ўладзімер Татаранка і Лідыя Татаранка)
Дабрыдзень (панядзелак-пятніца, 14:10-14:55; Галіна Бабій і Аліна Акуленка)
Жыцьцёвыя будні (панядзелак-пятніца, 11:15-11:45; вядоўца Ірына Ткачэнка)
Імгненьне гісторыі (панядзелак-пятніца, 5:54-5:59, 10:55-11:00 і 19:55-20:00; Юры Шапавал)
Інвэстыцыйная Ўкраіна (панядзелак, 20:40 і субота, 19:40; Людміла Мастова)
Інтэрмэцо (субота, 16:25; Аліна Акуленка)
Колас (панядзелак-пятніца, 6:32-6:40 і субота-нядзеля, 6:30-6:50)
Мы ўкраінцы (аўторак, 15:15; Кацярына Бандзючэнка)
Пад кантролем (субота, 7:30; Сяргей Бандарчук)
Парадак дня (панядзелак-пятніца, 19:30-19:50; Юры Табачэнка)
Пра галоўнае (аўторак, 21:15; пратаярэй Мікола Магільны і архімандрыт Ёасаф Губень)
Прадухіліць, выратаваць, дапамагчы (серада, 15:30; Віталь Гапкала)
Простыя рэчы (аўторак і чацьвер, 18:55; Вікторыя Будан)
Спадзявацца (аўторак, 20:30; Натальля Шчэрбак)
Стартавы капітал (панядзелак-пятніца, 10:15; Іван Гайвановіч і Віталь Навуменка)
Сьвет навокал нас (субота, 19:50; Віталь Гапкала)
Тваё права (субота, 9:35 і нядзеля, 13:20; Натальля Парака)
У садзе і на агародзе (пятніца, 21:35-21:55)
У сьвеце навукі (нядзеля, 20:30; Алена Мартынава)
Украінскае вымярэньне (панядзелак-пятніца, 13:10-13:50)
Хатняя акадэмія (панядзелак-серада і пятніца, 21:55-22:00)
АВС (панядзелак, 16:10; вядоўца Ўладзімер Нечэпарэнка)
Вячэрняя калыханка (штодня, 20:50; Станіслаў Станкевіч)
Старшакласьнік (аўторак і пятніца, 16:35; вядоўцы Хрысьціна Бранцава, Мая Манько, Натальля Ступакова і Ірына Шчарбацюк)
Твой сябар — кніга (аўторак, 16:10; вядоўца Барыс Лабада)
Школяда (панядзелак-пятніца, 7:45 і субота-нядзеля, 8:40; Хрысьціна Бранцава, Марына Кулікова, Мая Манько, Натальля Ступакова і Ірына Шчарбацюк)
Якасьць жыцьця (пятніца, 18:55; Уладзімер Пішчык)
Далягляды (субота, 10:00-14:00)
Музычная жамчужыны (панядзелак-пятніца, 18:30; Алена Літоўчанка і Вікторыя Навумчук)
Родныя напевы (панядзелак-пятніца, 10:35 і 20:10; аўтары Галіна Верас і Натальля Марчук)
Плянэта спорту (панядзелак-пятніца, 22:23 і субота-нядзеля, 23:10)
Сэсія Вярхоўнай Рады (аўторак-чацьвер, 10:00-18:00 ды серада і пятніца, 10:00-14:00)
Тыдзень (субота, 19:07)