Пералік
Пералік (па-ангельску: Recount) — палітычная драма Дэні Стронга пра прэзыдэнцкія выбары ў ЗША 2000 году. Фільм узнагароджаны прэміяй Эмі як «лепшы тэлефільм». Спрадусаваў і згуляў галоўную ролю ў фільме вядомы актор Кэвін Спэйсі.
Прэм’ера прайшла на тэлеканале HBO 25 траўня 2008 году. На DVD фільм выйшаў 19 жніўня 2008 году.
Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У карціне распавядацца аб вызначальным для амэрыканскай палітыкі пэрыядзе — падліку галасоў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2000 году. Дзеяньне карціны пачынаецца з падзеяў, якія рушылі адразу пасьля падліку галасоў у Флорыдзе, і завяршаецца рашэньнем Вярхоўнага суду, што пацьвердзіў перамогу Джорджа Буша.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйны сайт (анг.)