Пасынкі (Бельскі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пасынкі
польск. Pasynki
Пасынкі
Першыя згадкі: 16 ст.
Мясцовая назва: Pásynki
ваяводзтва: Падляскае
павет: Бельскі
гміна: Бельск-Падляскі
Насельніцтва: 112 (2009)
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′04″ пн. ш. 23°18′23″ у. д. / 52.80111° пн. ш. 23.30639° у. д. / 52.80111; 23.30639Каардынаты: 52°48′04″ пн. ш. 23°18′23″ у. д. / 52.80111° пн. ш. 23.30639° у. д. / 52.80111; 23.30639
Пасынкі на мапе Польшчы
Пасынкі
Пасынкі
Пасынкі

Пасынкі (па-польску: Pasynki, па-падляску: Pásynki) — вёска ў Польшчы.

Да 1934 году і ў 1952—1954 гадах цэнтар самастойнае гміны Пасынкі. У 19751998 вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Пасынкі згадваюцца ў Рэестры валочнае памеры для гораду Бельску ў 1561 годзе — у вёсцы існавала ўжо праваслаўная царква і мінімум адна карчма. Як каралеўская вёска, Пасынкі належалі фальварку з цэнтрам у суседніх Ужыках. Фальварак і Пасынкі значна пацярпелі ў час вайны са Швэцыяй і Масковіяй у 50-х гадах 17 ст. У 1826 парахам уніяцкага пасынкаўскага прыходу стаў а. Адам Кастыцэвіч (родам з-пад Ліды), які стаў благачынным бельскага дэканату. Запачаткаваў ён род пасынкаўскіх сьвятароў — да 1906 г. пасынкаўская парафія знаходзілася ў руках яго сям’і.

У 1848 годзе ў Пасынках заснаваная была першая школа (Сельское Училище, па-беларуску: сельская вучэльня). Амаль усе жыхары Пасынкаў былі эвакуяваныя царскім урадам у 1915 г. на ўсход, што давяло да руйнаваньня вёскі. У міжваенны пэрыяд польскія ўлады забаранілі адраджэньне праваслаўнае парафіі. Пасьля 1945 г. Пасынкі былі ўключаныя ў склад Польшчы.

Гістарычныя каштоўнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яраслаў Кастыцэвіч(1896-1971) — беларускі пэдагог, грамадзкі і царкоўны дзеяч.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]