Паскавацікавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паскавацікавыя
Balaenoptera physalus
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПарнакапытныя (Artiodactyla)
ІнфраатрадКітападобныя (Cetacea)
СямействаПаскавацікавыя
Бінамінальная намэнклятура
Balaenopteridae
Gray, 1864

Паскавацікавыя (Balaenopteridae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 2 сучасныя роды і каля 10 сучасных відаў. Распаўсюджваньне ўключае ўсе акіяны. Выкапныя паскавацікавыя вядомыя ад сярэдняга міяцэну[1][2].

Памер іх — ад параўнальна невялікага кіта Balaenoptera acutorostrata каля 8–10 м у даўжыню і вагой 4000 кг да гіганцкага Balaenoptera musculus даўжынёй 20–31 м і вагой каля 160 000 кг. Форма і колер цела, памер і форма плаўнікоў значна адрозьніваюцца ў розных відаў. Агульнай зьнешняй рысай з'яўляецца наяўнасьць глыбокіх падоўжных баразёнак у скуры, якія праходзяць па ўсім горле і грудзях[1][2].

Гэтыя віды сілкуюцца ў першую чаргу ракападобнымі праз фільтраваньня вялікай колькасьці вады. Паскавацікавых звычайна бачаць у групах па 2–5 асобін. Папуляцыя іх значна зьменшылася праз кітабойны промысел і большасьць з іх цяпер цалкам абаронена міжнародным дагаворам[1][2].

Сыстэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паскавацікавыя (Balaenopteridae)

  • род Megaptera
    • від Megaptera novaeangliae
  • род паскавацік Balaenoptera
    • віды: Balaenoptera physalus, Balaenoptera borealis, Balaenoptera brydei, Balaenoptera edeni, Balaenoptera ricei, Balaenoptera musculus, Balaenoptera acutorostrata, Balaenoptera bonaerensis, Balaenoptera omurai
  • вымерлыя роды: †Miobalaenoptera, †Archaebalaenoptera, †Nehalaennia, †Cetotheriophanes, †Diunatans, †Incakujira, †Parabalaenoptera, †Plesiobalaenoptera, †Plesiocetus, †Praemegaptera, †Protororqualus

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Myers, P. (1999) Balaenopteridae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 13.03.2021 г.
  2. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 371, 372. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)