Партал:Хрысьціянства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Партал:Х»)
 
Хлебароб. Саркафаг Марка Клаўдзіяна ў Рыме, IV стагоддзе Манаграма Хрыста, IV стагоддзе Цілканскій абраз Божай Маці Хрысьціянства Найсвяцейшая Тройца, Андрэй Рублёв Манаграма Хрыста, IV стагоддзе Вінаградар. Саркафаг Марка Клаўдзіяна ў Рыме, IV стагоддзе
 
Сардэчна запрашаем да парталу «Хрысьціянства»
сімвал першых хрысьціян
сімвал першых хрысьціян

Хрысьція́нства — монатэістычная і абрамістычная рэлігія, заснаванай на жыцьці і вучэньні Ісуса Хрыста, прадстаўленыя ў кананічных эвангельлях і іншых новазапаветных пісаньнях. Прыхільнікі хрысьціянскай веры вядомыя як хрысьціяне. Асновай хрысьціянскай веры зьяўляецца тое, што Ісус ёсьць Сын Божы, маючым боскую і чалавечую прыроду, і выратавальнікам чалавецтва, як прадказана ў Старым Запавеце. З гэтае прычыны хрысьціяне звычайна ставяцца да Ісуса як да Хрыста ці Мэсіі…

Абраны артыкул
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак у Горадні

Касьцёл Зьвестава́ньня Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і і кля́штар брыгі́так ці Касьцёл Дабраве́шчаньня Найсьвяце́йшай Дзе́вы Мары́і і кля́штар брыгі́так — помнік архітэктуры раньняга барока (так званага любельскага тыпу рэнэсанснага касьцёла) з элемэнтамі готыкі і рэнэсансу быў пабудаваны ў 1634—1642 гадох на вуліцы Язерскай (пазьней вул. Скідзельская, Купецкая, Брыгіцкая), забудова якой на той час была драўлянай. Ансамбль зьяўляецца адной з дамінантаў гораду. Разьмешчаны ў гістарычным цэнтры Горадні па адрасе: вуліца Карла Маркса, 27. Ансамбль былога кляштару брыгітак уключае ў сябе касьцёл, жылы корпус, драўляны лямус і каменную агароджу з брамай. Ансамбль зьяўляецца помнікам архітэктуры другой катэгорыі. У архітэктурных дэталях брыгіцкага касьцёла і кляштару бачнае прыметнае адхіленьне ад клясычных барочных формаў. Гэта праявілася ў досыць вольнай трактоўцы капітэляў пілястраў карынцкага ордэну, у дэкаратыўным аздабленьні парталаў і асабліва — у архітэктурных матывах брамаў, якія ўжо толькі аддалена нагадваюць формы заходнеэўрапейскай архітэктуры..:::::::::::::::: чытаць далей

Неабходныя шаблёны

  {{Сьвятая}}, {{Сьвяты}} — для дадаваньня карткі ў артыкулы пра сьвятых.
  {{Тэоляг}} — устаўляецца ў артыкулы пра багасловаў.
  {{Удзельнік/Хрысьціянін}} — на асабістую старонку.
  {{Удзельнік/Каталік}} — на асабістую старонку.
  {{Удзельнік/Грэка-каталік}} — на асабістую старонку.
  {{Удзельнік/Праваслаўны хрысьціянін}} — на асабістую старонку.
  {{Удзельнік/Эвангельскі хрысьціянін}} — на асабістую старонку.


Добры артыкул
Касьцёл і званіца на літаграфіі XIX стагодзьдзя
Касьцёл і званіца на літаграфіі XIX стагодзьдзя

Касьцё́л Сьвяты́х Я́наў у Ві́льні — касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Эвангеліста ў Вільні, помнік архітэктуры позьняга барока, які ўваходзіць у ансамбль Віленскага ўнівэрсытэту; месьціцца на перакрыжаваньні вуліцаў Пілес (Замкавая, у савецкі час вуліца Горкага) і Швянта Ёна (Сьвятога Яна, у савецкі час Срўогі), галоўным фасадам выходзіць на ўнівэрсытэцкі Вялікі двор (ранейшая назва двор Скаргі). Афіцыйны адрас вул. Швянта Ёна 12 (Šv. Jono g. 12). Стаў першым каменем ва ўгрунтаваным у Вільні ўнівэрсытэце, бо менавіта, атабарыўшыся ў касьцёле, езуіты вакол яго пачалі ўзьвядзеньне муроў спачатку свайго калегіюму, а ў далейшым і ўнівэрсытэту....:::::::::::::::: чытаць далей

Выбітныя хрысьціяне
Эўфрасіньня Полацкая
Эўфрасіньня Полацкая

Эўфрасіньня Полацкая (Еўфрасіньня Полацкая, Ефрасіньня Полацкая, сьвецкае імя Прадслава) — полацкая князёўна і ігуменьня, беларуская сьвятая (каля 1110, Полацак — 23 або 25 траўня 1167, Ерусалім). Сьвятая Эўфрасіньня Полацкая ўшаноўваецца як Асьветніца і Апякунка Беларусі праваслаўнымі і грэка-каталікамі. Эўфрасіньня Полацкая нарадзілася ў Полацку каля 1101 году (не пазьней 1104 году). Паходзіла з роду полацкіх князёў з дынастыі Рурыкавічаў па мужчынскай лініі і з дынастыі Рагвалода па жаночай лініі: была нашчадкам вялікага князя кіеўскага Ўладзімера Сьвятаславіча, хрысьціцеля Русі, і полацкай князёўны Рагнеды ад іх старэйшага сына Ізяслава, якому прыходзілася прапраўнучкай. Дзедам Прадславы быў славуты полацкі (а некалі і кіеўскі) князь Усяслаў Чарадзей, а бацькам — яго малодшы сын Сьвятаслаў (хрысьціянскае імя Юры). Маці, Сафія, была дачкой кіеўскага князя Ўладзімера Манамаха...:::::::::::::::: чытаць далей

Артыкулы да напісаньня
Катэгорыі артыкулаў


Абнавіць кэш