ПТБ-3

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

ПТБ-3 (па-польску: TVP3) — польскае тэлебачаньне. Галоўны ўласьнік — польская дзяржава. Вяшчае на ўсю Польшчу. Усе перадачы на польскай мове, але раз на тыдзень маецца перадача на беларускай мове. Вяшчае мастацкія фільмы, забавы, навіны.

Мова вяшчаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аснова для вяшчаньня для ПТБ-3 — польская мова. Яна прыблізна займае 99% часу вяшчаньня. У Падляскім ваяводзтве ПТБ-3 мае перадачы на мовах меншасьцяў:

  • беларусаў
  • летувісаў
  • ўкраінцаў.

Беларуская мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ПТБ-3 у Беластоку і Падляскім ваяводзтве мае перадачу для беларусаў беларускац мовай. Яе назва Беларускі тыдзень[a]. Перадача доўжыцца амаль 20 хвілін. У ёй расказваецца пра жыцьцё беларусаў Падляшша. Аснова для перадачаў — беларускія культурныя падзеі.

Летувіская мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летувіская мова перадаецца раз на тыдзень. Перадача мае назву Летувіская панарама[b]. На ёй расказваецца пра культурнае жыцьцё летувісаў Падляшша, асабліва ў мястэчку Сейны. Час перадачы прыблізна 10 хвілін.

Украінская мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Украінская мова перадаецца раз на тыдзень. Перадача мае назву Ўкраінскі перагляд[c]. На ёй расказваецца пра культурнае жыцьцё ўкраінцаў Падляшша, асабліва паўднёвае часткі Падляскага ваяводзтва. Час перадачы прыблізна 15 хвілін.

Даходы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ПТБ-3 мае грашовую падтрымку ад польскае дзяржавы. Асаблівасьць ПТБ-3 — адсутнасьць платнае рэклямы, бо аснова даходаў грошы са скарбу краіны.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Па-польску: Tydzień białoruski.
  2. ^ па-польску: Panorama litewska, а па-жэмойцку: Lietuvių panorama.
  3. ^ Па-ўкраінску: Український перегляд, а па-польску: Przegląd ukraiński.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]