Набойні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Набойні» — літаратурны альманах, выдадзены Сяргеем Астраўцовым улетку 1984 году ў Слоніме. Зьмяшчаў літаратурныя творы Сяргея Астраўцова і Сяргея Дубаўца.

Тады адразу пасьля заканчэньня журфаку БДУ, маладых журналістаў узялі на вайсковы зборы. Аўтары альманаху высьмейвалі армейскія парадкі і вайсковую штодзённасьць. Захавалася толькі некалькі старонак самвыдату[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]