Міс Кангеніяльнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міс Кангеніяльнасьць
па-ангельску: Miss Congeniality
Жанр кінакамэдыя[d] і крымінальны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Білі Ўэбэр[d]
Вытворчасьць Village Roadshow Pictures[d] і Castle Rock Entertainment[d]
Распаўсюд Warner Brothers[d] і Netflix
Дата выхаду 14 сьнежня 2000[9] і 29 сакавіка 2001[10]
Працягласьць 109 ± 0 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Прыбытак 212 700 000 $[13]
Наступны Міс Кангеніяльнасьць 2: Узброеная і знакамітая[d]
Старонка на IMDb

«Міс Кангеніяльнасьць» (па-ангельску: Miss Congeniality) — амэрыканская кінакамэдыя 2000 году рэжысэра Дональда Пэтры. Сцэнар быў напісаны Маркам Лоўрэнсам, Кэці Форд і Кэрын Лукас. Галоўную ролю выканала Сандра Булак. У фільме таксама здымаліся Майкл Кейн, Бэнджамін Брат, Кэндыс Бэрген, Ўільям Шатнэр і Эрні Гадсан. «Міс Кангеніяльнасьць» зьявілася ў пракаце ЗША 22 сьнежня 2000 году кампаніяй Warner Bros. Фільм атрымаў вялікі посьпех, зарабіўшы 212 млн даляраў ва ўсім сьвеце пры бюджэце ў 45 млн даляраў. Булак атрымала намінацыю на «Залаты Глёбус» як найлепшая акторка ў камэдіі або м’юзыклі. У 2005 годзе выйшаў працяг фільму пад назовам «Міс Кангеніяльнасьць 2: Узброеная і знакамітая».

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У 1982 годзе дзяўчынка Грэйсі Гарт (Мэры Эшлі Грын) баронь хлопчыка, які ёй падабаецца, ад хулігана на дзіцячай пляцоўцы. Аднак хлопчык адчувае сябе прыніжаным ад выратаваньня дзяўчынкі і нязграбна адмаўляе ёй. У адказ Грэйсі зьбівае і яго.

Праз гады Грэйсі (Сандра Булак) цяпер працуе спэцыяльным агентам ФБР. Падчас апэрацыі супраць расейскай мафіі яна не падпарадкоўваецца загадам свайго начальніка з мэтай выратаваць жыцьцё боса, што прыводзіць да забойства аднаго з агентаў. Праз такі пралік Грэйсі паніжаецца па службе. Неўзабаве пасьля гэтага да агенцыі прыходзіць ліст ад слыннага тэрарыста «Грамадзяніна», які пагражае выбухоўкай на будучым 75-м штогадовым конкурсе прыгажосьці Міс ЗША ў Сан-Антоніё. Напарнік Грэйсі Эрык Мэт’юз (Бэнджамін Брат) мяркуе, што дзеля поўнага кантролю на імпрэзе ФБР трэба ўкараніць свайго агента ў самое шоў. Калі ўсе магчымыя кандыдаты лічацца непрыдатнымі, Эрык скіроўвае свой позірк на Грэйсі, і, такім чынам, угаворвае яе ўзяць удзел у конкурсе як міс Нью-Джэрзі, адхіліўшы сапраўдную прадстаўніцу гэтага штату.

Улічваюць нязграбнасьць агенткі, ёй пачынае займацца адмысловец у падрыхтоўцы да конкурсаў прыгажосьці Віктар Мэлінг (Майкл Кейн), які вучыць Грэйсі вытанчана апранацца, хадзіць і паводзіцца як сапраўная міс. Не зважаючы не цяжкасьці і нежаданьне гэтых заняткаў, Грэйсі, у рэшце рэшт, ацэньвае грунтоўнасьць Віктара і ўключаецца ў навучаньне. На конкурсе Грэйсі і Эрык знаходзяць злачынцаў, якія выявіліся кіраўніца конкуру Кэці Морнінгсайд (Кэндыс Бэрген) і ейны сын Фрэнк (Стыў Манро), і нэўтралізуюць іх, выратоўваючы абраную міс ЗША ад выбуху тыяры.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 41%, базуючыся на 116 рэцэнзіях крытыкаў. На іхную думку, не зважаючы на тое, што Булак добра і чароўна выконвае камэдыйную ролю, гэта не дапамагае палепшыць дрэнны сцэнар, які нагадвае нейкі благі сыткам. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаныя 43 балы з 100 магчымых, палягаючы на 20 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра ў цэлым прыхільныя водгукі. Гледачы, апытаныя CinemaScore, надалі фільму адзнаку A− паводле шкалы ад А да F. Роджэр Эбэрт з Chicago Sun-Times напісаў, што фільм не такі дрэнны, бо ён ня мае аніякіх амбіцыяў, але ўхваліў выступ Сандры Булак[14].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]