Міклашэва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міклашэва
польск. Mikłaszewo
Міклашэва
Мясцовая назва: Міклашэво
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°50′31″ пн. ш. 23°45′59″ у. д. / 52.84194° пн. ш. 23.76639° у. д. / 52.84194; 23.76639Каардынаты: 52°50′31″ пн. ш. 23°45′59″ у. д. / 52.84194° пн. ш. 23.76639° у. д. / 52.84194; 23.76639
Міклашэва на мапе Польшчы
Міклашэва
Міклашэва
Міклашэва
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Міклашэ́ва (па-польску: Mikłaszewo, на мясцовай беларускай гаворцы: Міклашэ́во[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя згадкі пра Міклашэва паходзяць з апісаньня межаў Белавескай пушчы з 1639 году[5]. У міжваенны пэрыяд Міклашэва прыналежала да гміны Тарнаполь (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 411 жыхароў (190 беларускай нацыянальнасьці, 221 палякаў, прычым 390 былі вернікамі праваслаўя і толькі 21 каталікамі)[6].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013805092-0036914?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 125
  3. ^ Праваслаўная парафія сьв. Міколы Цудатворцы ў Нараўцы (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.
  4. ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.
  5. ^ Асадніцтва (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 1 красавіка 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 116 (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.