Маўкольд Расьціславіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маўкольд Расьціславіч
Асабістыя зьвесткі
Нашчадкі Міндоўг
Дынастыя Рагвалодавічы
Бацька Расьціслаў Рагвалодавіч

Маўкольд Расьціславіч — гіпатэтычны князь віленскі (па 1130-х) з дынастыі полацкіх князёў Рагвалодавічаў.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Мальгаўд (Maalgaudus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова мал- (імя ліцьвінаў Малейка; германскае імя Malicho) паходзіць ад гоцкага malan 'малоць'[2], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[3] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: князя Полотцкого Ростислава Рогволодовича детей Давила князя да брата его Мовколда князя… князь Давилъ брать Мовколдовъ болшей… у Мовколда князя сынъ князь Миндовгъ (Васкрасенскі летапіс)[5]; principis Polotici Rostislavi Rogvolodoviczi filios, Davilum Knāzum, eiusque fratrem Movkoldum Knāzum. Et hic Davil, Movkoldi frater major, primus Vilnae princeps suit… At Movkovdi Knāzi filius erat Mindovg… Mindovgum Knāzum, Movkoldi filium (1785 год)[6]; Mowkowd (1796 год)[7].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Васкрасенскага летапісу, быў сынам полацкага князя Расьціслава Рагвалодавіча. У 1129 годзе за валадараньнем вялікага князя кіеўскага Мсьціслава Ўладзімеравіча адбылася прымусовая высылка полацкіх князёў у Бізантыю. Сярод высланых князёў меркавана быў Маўкольд разам з бацькам і старэйшым братам Давілам. Пазьней на запросіны віленцаў Маўкольд заняў сталец Віленскага ўдзельнага княства.

Васкрасенскі летапіс называў Маўкольда бацькам Міндоўга[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 164.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ ПСРЛ. Т. 7. — СПб., 1856. С. 165, 253
  6. ^ Schlözer A. L., Gebhardi L. A. Geschichte von Littauen als einem eigenen Großfürstenthume bis 1569. — Halle, 1785. S. 88—89.
  7. ^ Engel J. C. Geschichte der Ukraine u. der ukrainischen Kosaken, wie auch der Königreiche Halitsch u. Wladimir. — Halle, 1796. S. 548.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 35.