Машчоны (Сеньненскі раён)
Машчоны | |
трансьліт. Maščony | |
Рэшткі млына (канец XIX — пачатак XX стст.) | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Сеньненскі |
Сельсавет: | Ходцаўскі |
Вышыня: | 148 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 62 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2135 |
Паштовы індэкс: | 211126[1] |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°54′54″ пн. ш. 29°45′39″ у. д. / 54.915° пн. ш. 29.76083° у. д.Каардынаты: 54°54′54″ пн. ш. 29°45′39″ у. д. / 54.915° пн. ш. 29.76083° у. д. |
± Машчоны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Машчо[2]ны — вёска ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у Ходцаўскі сельсавет. Разьмешчана за 10 км ад раённага цэнтру горада Сянно. Сярэдняя вышыня — 148 м.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першыя згадкі пра вёску датуюцца XVI стагодзьдзем, у пачатку XX стагодзьдзя была цэнтрам Машчонскага праваслаўнага прыходу[3].
У вёсцы дзейнічае Машчонская дзяржаўная сярэдняя школа зь бібліятэкаю[4] і філія аддзяленьня біятлёну Сеньненскай дзіцяча-моладзевай школы алімпійскага рэзэрву[5].
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2010 год — 62 чалавекі
- 1999 год — 79 чалавек
Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Млын[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Напрыканцы ХVІІІ стагодзьдзя Машчоны належалі пану Сандрагайлу, стацкаму саветніку, які і задумаў паставіць у вёсцы млын. Будаўніцтва ажыцьцяўлялася пад кіраваньнем буйнога спэцыяліста архітэктара Шрэдэра з дапамогаю мясцовых сялянаў. Кацёл быў прывезены зь Нямеччыны. Малоць муку млын пачатку ў канцы XIX стагодзьдзя і дзейнічаў, паводле ўспамінаў сялян, да 1940-х гадоў. Збожжа сюды дастаўлялі за 10 км, часам — з раённага цэнтру Сянно. Пры млыне былі піларама і сукнавальная машына[6].
На прылеглым пагорку калісьці стаяла панская сядзіба, акружаная ліпавым паркам з арабінами з бакоў. Некалькі гектараў займаў сад. Гаспадар меў адрыны, кароўнікі, стайні, кузьню. Па сьмерці пана Сандрыйгайлы, ягоны сын беспасьпяхова прасіў у бальшавіцкага ўраду пакінуць маёмасьць за ім. Пазьней ён узычыў правы на карыстаньне зямлёю ўраду і зьехаў у Віцебск[6].
Большасьць панскіх пабудоваў да нашых дзён не захавалася, акрамя рэшткаў гаспадарчага млына.
Брацкая магіла[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У баку ад сярэдняй школы знаходзіцца брацкая магіла савецкіх салдат. Тут у ліпені 1944 году загінулі ўсе байцы 919-га сапёрнага палка 251-й стралковай дывізіі. Побач з помнікам героям знаходзіцца колішні склеп пана Сандрыгайла[7].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Почтовые индексы Витебская область, Сенненский район (рас.). Паштовыя індэксы Беларусі. Праверана 11 верасьня 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 430
- ^ История Витебской области
- ^ Библиотека УО «Мощёнская государственная общеобразовательная средняя школа Сенненского района»
- ^ Сенненский олимпийский резерв
- ^ а б Фото производственного корпуса
- ^ Даруй, стары млын…(недаступная спасылка)