Максім Дробыш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Дробыш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 студзеня 2001(2001-01-30)[1] (23 гады)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Віцебск
Нумар 13
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—4 Віцебск 38 (0)
Зборныя
2021 Беларусь (да 21) 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 сакавіка 2024.

Максім Дробыш (нар. 30 студзеня 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Віцебску».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец клюбу «Віцебск». З 2018 году пачаў выступаць за клюбны дубль. З 2019 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Віцебск» 26 чэрвеня 2019 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Слоніму-2017» (3:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У Найвышэйшай лізе ўпершыню згуляў 1 сьнежня 2019 году ў матчы апошняга туру супраць мазырскай «Славіі» (0:2), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У 2020—2022 гадах працягваў выступаць за дубль, аднак усё ж такі часьцей пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна выходзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных.

У 2023 годзе застаўся ў камандзе пасьля таго, як яна выбыла ў Першую лігу. У чэрвені 2023 году падоўжыў кантракт зь віцебскім клюбам[2].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2017 году быў у складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, аднак на полі не зьяўляўся. 26 сакавіка 2021 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць зборнай Армэніі (2:1).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]