Макрына Мечыслаўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Макрына Мечыслаўская ў 1840-ых гадах. Невядомы мастак.

Макрына Мечыслаўская (па-польску: Makryna Mieczyslawska, 6 студзеня 1784 — 1869) — ігуменьня базыльянскага жаночага манастыру ў Менску, а пазьней ксеня каталіцкага манастыру ў Рыме. Ярая праціўніца Полацкага сабору 1839 году. Ярая прыхільніца царкоўнае вуніі 1596 году. Марына Мечыслаўская — ярая прыхільніца вуніі, праціўніка Епіскапа Сямашкі. У 1840-ыя гадов прыехала ў Рым, дзе стала ксеняю каталіцкага манастыру.

Нараджэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Час і месца нараджэньня доўгічас былі невядомымі. Макрына Мечыслаўская маўчала пра свае сапраўднае імя і пра сваіх родзічаў, бо ім пагражала кара і помста з боку слугаў цара Мікалая. М. Мечыслаўская сама прызнала пазьней, што яна нарадзілася 6 студзеня 1784 году на Літве, ў Троцкім ваяводзтве ў мястэчку Стоклішкі[1]. Яе бацькі былі шляхтаю. Іх звалі Язэп і Ганна Ягайла[1]. У 1808 годзе Макрына Мечыслаўская ўступіла ў т. зв. Базыльянскі ордэн, а па-сучаснаму, перайшла ў праваслаўе. Яна стала членам манастыру ў Белае, а пазьней перайшла ў жаночы манастыр у Менску. У 1823 годзе Макрына Мечыслаўская стала ігуменьняй Менскага манастыру.

Манаства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Макрына Мечыслаўская ў Менску з манашкі стала ігуменьняю манастыру. У 1838 годзе эпіскап Язэп тройчы зьвяртаўся да манашак, каб яны часткаю расейскае праваслаўснае царквы. Манахіні адмовіліся. Асабіста эпіскап прыехаў у манастыр, каб угаварыць манашак да паслушэнства і пераход да расейскае праваслаўнае царквы. Была сварка эпіскапа з манашкамі. Эпіскап ад'ехаў. Праз тры дні салдаты Расейскага войска ўварваліся ў манастыр і выгналі манашак. Сем дзён манашак гналі ў Віцебск. Па дарозе іх білі салдаты. У Віцебску манашак аддалі пад нагляд сьвяшчэньніка Міхалевіча. Манашкі сталі слугамі ў мужчынскім манастыры. Яны сталі труднікамі. За правіннасьці сяклі розгамі. Лупцаваньне чынілі пры людзях. Лілася кроў, кавалкі мяса вісела на целах манашак. Адну манашку спалілі ў печы. Другую манашку забіў манах, бо ўдарыў манашку паленам па галаве.

Пасьля манашак сагналі зь Віцебску, каб будаваць двор для эпіскапа Язэп. Манашкам загадалі выраўняць поле на т. зв. Лысае Гары. Некалькі месяцаў рабілі цягла, якое было для жанчын вельмі цяжкім. Ад работы сканала 14 манашак. Прыехаў эпіскап Язэп. Гаварыў аб падпарадкаваньні манашак, але яны адмовіліся. Макрыне Мечыслаўскае выбілі дзевяць зубоў з-за адмовы. Лупцавалі усіх манашак да поўначы.

Манашак і Макрыну Мечыслаўскую пераганялі з аднаго мястэчка ў другое. Яны сталі труднікамі, або па-простаму, парабкамі. Яны рабілі без аплаты, іх толькі харчавалі. У жывых засталося з усіх сясьцёр толькі чатыры манашкі. У ноч з 31 сакавіка на 1 красавіка 1845 году Макрына Мечыслаўская разам з манашкамі бяжыць. Перад уцёкамі манахі зашылі манашак у мяхі і, прывязаўшы вяроўкамі за шыю да чоўнаў, цягалі па вадзе ракі.

Пасьля ўцёкаў манашкі разышліся. Іх далейшае жыцьцё не вядомае. Макрына Мечыслаўская пасьля кароткага знаходжаньня ў родзічаў ад'ехала таемна праз Прусыю ў Францыю.

Ад'езд зь Літвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Макрына Мечыслаўская ў 1845 годзе ад'ехала зь Літвы таемна, праз Прусыю. У Бэрліне яе падтрымалі насельнікі з Польшчы. Сярод іх каталіцкі манах і ксёндз Аляксандар Елавіцкі. Макрына Мечыслаўская ад'ехала ў Парыж.

Жыцьцё ў Францыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 верасьня 1845 году Макрына Мечыслаўская прыехала ў Парыж. Аляксандар Елавіцкі прадставіў яе ігуменьняй Менскага жаночага манастыру[2]. 20 верасьня 1845 году газэта «Трэцьцяга траўня» (выдавец князь Адам Юры Чартарыйскі) выдаў апісаньне пакутаў Макрыны Мечыслаўскае на Ліцьве.

Жыцьцё ў Рыме[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Макрына Мечыслаўская пасьля ад'езду з Францыі прыехала ў Папскую вобласьць, у места Рым. Яна прыехала ў Рым 1 лістапада 1845 году. Аляксандар Елавіцкі напісаў аб прыезьдзе:

У день прыезду... былі мы ў кардынала, які прыняў нас зь вялікаю ахвотаю... прапанаваў усялякую дапамогу, свабодны ўваход ва ўсе манастыры і ўвогуле ўсё, чаго мы толькі пажадаем.

— Алесь Карлюкевіч, Алесь Баркоўскі. «І векавечны толькі край...»[3].

І далей — пра Макрыну:

Яна сьвятая. Шмат што можна ад яе чакаць дзеля Польшчы.

— Алесь Карлюкевіч, Алесь Баркоўскі. «І векавечны толькі край...»[3].

Ігуменьня Макрына Мечыслаўская зьявілася ў Рыме не выпадкова. Да папы Рымскага ў Рым ехаў цар Мікалай, які злучыў вуніятаў Заходняга краю і Сынод расейскае праваслаўнае царквы. Каталіцкія касьцёлы ў Расеі былі пад строгім наглядам самадзяржаўнага гаспадара Расеі Мікалая. Папу Рымскаму трэба было мець доказы перасьледу каталікоў. Макрына Мечыслаўская стала сьведкам ганеньняў вернікаў непакорных волі цара Мікалая і эпіскапа Язэпа. У Францыі Макрына Мечыслаўская стала славутаю, бо выдалі сшытак па-француску з апісаньнем яе пакутаў у Расеі. У Брытаніі дзяржаўны дзяяч Аконэр[a] зрабіў запыт да сойму Вялікабрытаніі аб перасьледзе за веру ў Расеі.

5 лістапада 1845 году папа Рыгор сустрэўся ў з Макрынаю Мечыслаўскаю. Ён выслухаў яе словы і ўсклікнуў:

Сем гадоў! Сем гадоў! — гэтулькі выпакутавала, а я нічога ня ведаў. Было б проста цудоўна, калі б імпэратар сутрэўся ў маіх пакоях са сваёй ахвярай...

— Алесь Карлюкевіч, Алесь Баркоўскі. «І векавечны толькі край...»[4].

Папа Рыгор даручыў Аляксандру Елавіцкаму яшчэ раз падрабязна запісаць расказ Макрыны Мечыслаўскае. Трэба было правесьці сьледзства. Была створная асобная грамада, каб яна склала ліст. Грамада завяршыла работу за сем дзён да сустрэчы папы Рыгора з царом Мікалаем, якая адбылася ў Рыме. Ліст быў запісаны на францускае, італьянскае і польскае мовах. Пад лістом падпісаліся:

  • Максымільян Рыла (рэктар прапаганды),
  • Аляксандар Елавіцкі,
  • Алаізы Лейтнэр (багаслоў)[5].

13 сьнежня 1845 году ўпершыню цар Мікалай сустрэўся ў Рыме з папам Рыгорам. Пытаньне Макрыны Мечыслаўскае не ўспаміналі. Пра яе забылі, бо папярэдне Мікалай сустрэўся з кардыналам Лямбраськіні. Мікалай абвінаваціў палякаў у выдумках. Папа Рымскі думаў, што адступленьне ў падтрымцы Макрыны Мечыслаўскае прымусяць Мікалая саступіць. Аднак Мікалай не хацеў дзяліцца ўладаю над царквою і касьцёлам у Расеі.

26 студзеня 1846 году ліст быў выдадзены ў Рыме. У ім было напісанае, што той ліст пра пакуты Макрыны напісалі па загадзе папы Рымскага. Перагаворы зь Мікалаем для папы Рымскага былі няўдалымі. 12 лютага 1846 году папа Рымскі выдаў заяву, дзе зьняў сваю адказнасьць за распаўсюджаньне ліста пра пакуты Макрыны Мечыслаўскае. Максымільян Рыла, адзін з прыхільнікаў Макрыны Мечыслаўскае, быў высланы ў Афрыку для прапаведваньне каталіцтва. Ад'ехаў з Рыму Аляксандар Елавіцкі. Урад Расеі піша ліст да папы Рымскага, дзе пярэчыць зьместу лісту пра пакуты Макрыны Мечыслаўскае. Ў Расеі правялі сьледзтва. Ніякага манастыру ў Менску не было. Ігуменьні зь імем Макрына не знайшлі. Ураджэнцы Літвы імгненна запярэчылі сьледзтву Расеі, бо ў Менску сапраўдны існаваў базыльянскі манастыр.

16 чэрвеня 1846 году новым папам стаў Пі[6]. Макрына Мечыслаўская жыла ў Рыме. Сваімі малітвамі вярнула голас страчаны голас прапаведніку каталіцтва. 20 кастрычніка 1846 году папа Пі наведаў Макрыну Мечыслаўскую. Ён сказаў:

Вось вартая пакутніца, вы маеце шчасьце мець яе ў сваім манастыры.

— Алесь Карлюкевіч, Алесь Баркоўскі. «І векавечны толькі край...»[6].

4 лістапада 1846 году Макрына Мечыслаўская сустрэлася з папам Піем[6]. Першая й другая сустрэча паспрыяла мары Макрыны Мечыслаўскае — стварэньне свайго манастыру. Аляксандар Елавіцкі вярнуўся ў Рым і падтрымаў яе. Праўда, праваслаўны (базыльянскі) абрад быў забаронены ў Папскае дзяржаве. Макрына Мечыслаўская стала гаспадыняю кляштару, дзе імша была каталіцкаю, а не праваслаўнаю з абрадам сьв. Базыля.

У другое палове лютага 1848 году Адам Міцкевіч сустрэўся з Макрынаю Мечыслаўскаю[7]. Сустрэча цягнулася тры гадзіны. Перад сустрэчаю Адам Міцкевіч парваў адносіны з каталіцкім касьцёлам. Пасьля сустрэчы Адам Міцкевіч пакінуў успамін аб сустрэчы:

Уздыхнула — як нажом сэрца працяла...

— Алесь Карлюкевіч, Алесь Баркоўскі. «І векавечны толькі край...»[7].

Адам Міцкевіч прадставіўся, назваў свае імя і дадаў «выгнанец зь Літвы». Макрына Мечыслаўская адказала:

А я і ёсьць тая манашка, перакінуая праз цэлы сьвет таксама зь Літвы на гэтую італьянскую зямлю...

— Алесь Карлюкевіч, Алесь Баркоўскі. «І векавечны толькі край...»[8].

У сакавіку-красавіку 1848 году Макрына Мечыслаўская сустракалася з насельнікамі Рыму, якія прыехалі з колішніх земляў Рэчы Паспалітае. Сустракалася яна зь ліцьвінамі. Ліцьвіны разам зь ляхамі спрабавалі зьдзейсьніць стварэньне Польскага легіёну ў Італіі[8].

Макрыну Мечыслаўскую ў Рыме падтрымліваў духоўна каталіцкі манах Аляксандар Елавіцкі. Ён быў каталіцкім і грамадзкім дзеячом, а паходзіў з Падольля.

У Рыме Макрына Мечыслаўская стала начальнікам свайго манастыру. Ён быў лацінскага, а не базыльянскага (праваслаўнага) абраду. Папы не дазволілі ў Рыме заснаваць праваслаўны манастыр[9].

Водгукі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя заўжды цікавая сваёй шматграннасьцю. Вось і постаць Макрыны Мечыслаўскай прываблівае загадкавасьцю, таямнічасьцю. Дык не забудзем жа Макрыну-Ірэну-Юлію Мечыслаўскую!

— Алесь Карлюкевіч, Алесь Баркоўскі. «І векавечны толькі край...»[9].

Сучасьнікі Макрыны Мечыслаўскае зьвярнулі на яе ўвагу. Юльян Славацкі напісаў паэму, якую прысьвяціў Макрыне Мечыслаўскае[2]. Станіслаў Высьпянскі, пазьней, прысьвяціў Макрыне драму «Легіён»[2].

У 1923 годзе Ян Урбан выдаў кнігу ў Кракаве, дзе пісаў пра Макрыну Мечыслаўскую. Гэтую кнігу меў у сваім кнігазборы Адама Станкевіч[10].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Па-ангельску: O'Conor

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч І векавечны толькі край / Ю. Г. Лабецкая, Т. Л. Шумейка. — Менск: Полымя, 2000. — С. 18. — 384 с. — 2000 ас. — ISBN 985-07-0200-1
  2. ^ а б в Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч І векавечны толькі край / Ю. Г. Лабецкая, Т. Л. Шумейка. — Менск: Полымя, 2000. — С. 9—10. — 384 с. — 2000 ас. — ISBN 985-07-0200-1
  3. ^ а б Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч І векавечны толькі край / Ю. Г. Лабецкая, Т. Л. Шумейка. — Менск: Полымя, 2000. — С. 14. — 384 с. — 2000 ас. — ISBN 985-07-0200-1
  4. ^ Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч І векавечны толькі край / Ю. Г. Лабецкая, Т. Л. Шумейка. — Менск: Полымя, 2000. — С. 15. — 384 с. — 2000 ас. — ISBN 985-07-0200-1
  5. ^ Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч І векавечны толькі край / Ю. Г. Лабецкая, Т. Л. Шумейка. — Менск: Полымя, 2000. — С. 15—16. — 384 с. — 2000 ас. — ISBN 985-07-0200-1
  6. ^ а б в Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч І векавечны толькі край / Ю. Г. Лабецкая, Т. Л. Шумейка. — Менск: Полымя, 2000. — С. 18. — 384 с. — 2000 ас. — ISBN 985-07-0200-1
  7. ^ а б Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч І векавечны толькі край / Ю. Г. Лабецкая, Т. Л. Шумейка. — Менск: Полымя, 2000. — С. 6—9. — 384 с. — 2000 ас. — ISBN 985-07-0200-1
  8. ^ а б Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч І векавечны толькі край / Ю. Г. Лабецкая, Т. Л. Шумейка. — Менск: Полымя, 2000. — С. 8. — 384 с. — 2000 ас. — ISBN 985-07-0200-1
  9. ^ а б Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч І векавечны толькі край / Ю. Г. Лабецкая, Т. Л. Шумейка. — Менск: Полымя, 2000. — С. 19. — 384 с. — 2000 ас. — ISBN 985-07-0200-1
  10. ^ Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч І векавечны толькі край / Ю. Г. Лабецкая, Т. Л. Шумейка. — Менск: Полымя, 2000. — С. 16. — 384 с. — 2000 ас. — ISBN 985-07-0200-1