Майстар Тэадорык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Майстар Тэадорык
Дата нараджэньня не пазьней за 1328
Месца нараджэньня
Дата сьмерці не пазьней за 11 сакавіка 1381
Месца сьмерці
Занятак маляр

Ма́йстар Тэадо́рык, альбо Тэадэрык (па-чэску: Mistr Theodorik) — чэскі мастак, прадстаўнік раньняга этапу паўночнага адраджэньня. У ягонай творчасьці спалучаюцца рысы гатычнага ды рэнэсанснага мастацтва.

Пра ягонае жыцьцё вядома надзвычай мала. У 1340-х — 1370-х гадах майстар Тэадорык працаваў у Празе пры двары Карла IV. Быў першым майстрам праскага цэху мастакоў. Найбольш вядомы росьпісам капліцы сьвятога Крыжа ў замку Карлштэйн. Памёр не пазьней 1381 году.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Майстар Тэадорыксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.