Магнус Абэльвік Рэд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магнус Абэльвік Рэд
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 ліпеня 1997(1997-07-07) (26 гадоў)
Рост 204 см
Вага 104 кг[1]
Пазыцыя гульнёвы
Клюбная інфармацыя
Клюб Кальстад
Нумар 77
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2017
2017—2023
2023—
Бакеляге
Фленсбург-Гандэвіт
Кальстад
Нацыянальная зборная
2016— Мужчынская зборная Нарвэгіі па гандболе Нарвэгія

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Магнус Абэльвік Рэд (па-нарвэску: Magnus Abelvik Rød; нар. 7 ліпеня 1997 году) — нарвэскі гандбаліст клюбу «Кальстад» і нацыянальнай зборнай Нарвэгіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэд ёсьць выхаванцам клюбу «Бакеляге»[2]. За клюб дэбютаваў у 2013 годзе. У першым сваім матчы чэмпіянату Нарвэгіі, які ладзіўся 15 верасьня 2013 года, Магнус закінуў 4 мячы ў браму суперніка і зарабіў 1 папярэджаньне[3]. Усяго ў першым сэзоне Рэд згуляў 5 матчаў і закінуў у іх 6 мячоў. У сьнежні 2016 году гулец склаў трохгадовую дамову з клюбам «Фленсбург-Гандэвіт»[4][5]. Умовы кантракт прадугледжвалі пачатак выступаў за клюб з сэзону 2017—2018 гадоў. Дэбют нарвэжца прыпаў на 27 жніўня 2017 году, калі гандбаліст згуляў супраць клюбу ТуС. «Фленсбург-Гандэвіт» перамог зь лікам 37:23. 16 верасьня 2017 году Рэд дэбютаваў у матчы Лігі чэмпіёнаў ЭГФ супраць дацкага клюбу «Ольбарг»[6]. 23 верасьня ў матчы Лігі чэмпіёнаў ЭГФ супраць вугорскага «Вэспрэма» спартовец закінуў 2 мячы, а клюб саступіў зь лікам 28:27[8]. З «Фленсбург-Гандэвітам» ён здабываў тытул чэмпіёна Нямеччыны ў 2018 і 2019 гадах. Па заканчэньні кантракту ўлетку 2023 году гулец вярнуўся дадому, склаўшы дамову з клюбам «Кальстад»[7]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]