Літоўская мова (тое ж, што руская, старабеларуская мова[1][2][3][4][5][6][7]) — усходнеславянскаямова, дзяржаўная і пісьмовая мова Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, храналягічны этап у разьвіцьці беларускай мовы. Праваслаўны культурны дзяяч Лаўрэнці Зізані, ураджэнец Вялікага Княства Літоўскага, у прадмове да складзенага ім Катэхізму пісаў, што гэтая кніга «глаголемая по-гречески катехизис, по-литовски оглашение, русским же языком нарицается беседословие»[5] і такім спосабам атаясамліваў літоўскую мову з старабеларускай, а рускую — з царкоўнаславянскай. Іншы культурны дзяяч і лексыкограф Памва Бярында, ураджэнец Рэчы Паспалітай, таксама атаясамліваў літоўскую мову з старабеларускай: «пѣтель (царкоўнаславянская мова), чэскі і рускі — когут, валынскі — півень, літоўскі (г.зн. па-старабеларуску) — пятух»[2]. Называньне беларускай мовы «літоўскай» у Вялікім Княстве Літоўскім засьведчыў Удальрык Радзівіл, які ў XVIII ст. заклікаў да рэформы літоўскай (беларускай) граматыкі на фанэтычнай аснове[8]. Таксама існуюць сьведчаньні, што яшчэ ў другой палове XIX ст. на захадзе і ў цэнтры этнічнай тэрыторыі беларусаў мясцовыя жыхары называлі беларускую мову «літоўскай»[9][10]. У працах беларускага гісторыка Вацлава Пануцэвіча, які меў грунтоўную філялягічную падрыхтоўку і выдаваў у Чыкага навуковы часопіс «Litva», літоўская мова — гэта беларуская мова, як і ліцьвін — беларус, а Літва — Беларусь[11]. Апроч таго, беларускую мову традыцыйна называлі «літоўскай» расейцы, украінцы, палякі ды іншыя народы[12].
Літоўскі дыялект або літоўская гаворка (ід. ליטװיש, лі́твіш[16]) — літаратурны дыялект мовы ідыш[17]жыдоўскага субэтнасу літвакоў, які сфармаваўся ў Вялікім Княстве Літоўскім[18].
^ абСвяжынскі У. Праблема афіцыйнай мовы ВКЛ у літоўскай і украінскай гістарыяграфіях // «Мова — Літаратура — Культура»: матэрыялы V Міжнароднай навуковай
канферэнцыі (да 80-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна), Мінск, 16-17 лістапада 2006 года / Беларускі дзярж. ун-т; у аўтарскай рэдакцыі. — Менск: Права і эканоміка, 2007. С. 131.
^Іофе Э. Літвакі // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 381.
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі ласка, выберыце той, які Вас цікавіць. Калі вы патрапілі сюды зь іншай старонкі Вікіпэдыі, калі ласка, вярнецеся і выпраўце спасылку на патрэбную.