Лоўсан Краўс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лоўсан Краўс
Вага 98 кг
Пазыцыя скрайні нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 23 чэрвеня 1997(1997-06-23)[1] (26 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Арызона Каётыз
Выступаў за
Драфт НХЛ 11, 2015
Флорыда Пантэрз
Гульнявая кар’ера 2016 — цяпер

Ло́ўсан Краўс (па-ангельску: Lawson Crouse; нар. 23 чэрвеня 1997 году) — канадзкі хакеіст, нападнік клюбу «Арызона Каётыз» з Нацыянальнай хакейнай лігі і нацыянальнай зборнай Канады. У дзяністве гуляў у бэйсбол і лякрос[3], але пастанавіў зьвязаць сваё жыцьцё з хакеем. Мае мянушку «Шэрыф» дзякуючы сваёй жорстка фізычнай гульні.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў абраны клюбам «Флорыда Пантэрз» у першым раўндзе драфту НХЛ 2015 году пад 11 нумарам, але пазьней клюб перадаў правы на гульца «Арызоне Каётыз»[4]. Дзякуючы бліскучым выступам за часам падрыхтоўчага лягеру, зладжанаму перад сэзонам, гулец увайшоў у склад арызонскага клюбу. Дэбютаваў гулец у НХЛ 15 кастрычніка 2016 году ў пераможным матчы супраць «Філадэлфіі Флаерз». 1 лістапада закінуў першую шайбу ў браму «Сан-Хасэ Шаркс»[5]. У сэзоне 2017—2018 гадоў праз дрэнны пачатак сэзону быў пераведзены ў фарм-клюб «Тусан Роўдранэрз», дзе правёў рэшту сэзону. З наступнага розыгрышу павярнуўся да асноўнага клюбу, дзе замацаваўся ў дрыжыне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]