Кругазварот вады

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кругазварот вады ў прыродзе.

Кругазварот вады — гэта біягеахімічны цыкль, які апісвае бесьперапынны рух вады на, па-над і пад паверхняй Зямлі. Маса вады на Зямлі застаецца даволі сталай на працягу ўсяго часу, але прапорцыі падзелу вады на розныя вадазборы тыпу лёду, прэснай вады, салёнай вады і атмасфэрнай вадкасьці зьмяняецца ў залежнасьці ад шырокага дыяпазону кліматычных зьменных. Вада перамяшчаецца з аднаго вадаёму ў іншы, напрыклад, з ракі сьцякае ў акіян альбо з акіяну выпараецца ў атмасфэру, з дапамогай фізычных працэсаў выпарэньня, кандэнсацыі, ападкаў, інфільтрацыі, павярхоўнага сьцёку і падземнага патоку. Пры гэтым вада пераходзіць у розныя станы, як то вадкі, цьвёрды і пару. Акіян адыгрывае ключавую ролю ў кругазвароце вады, бо ёсьць крыніцай 86% глябальнага выпарэньня[1].

Кругазварот вады ўлучае абмен энэргіяй, што прыводзіць да зьмены тэмпэратуры. Калі вада выпараецца, яна забірае энэргію з навакольнага асяродзьдзя, астуджаючы яго. Калі вада кандэнсуецца, вылучаецца энэргія, якая, наадварот, награвае навакольнае асяродзьдзе. Гэтыя працэсы цеплаабмену ўплываюць на клімат. Выпарная фаза цыклю ачышчае ваду, якая затым запаўняе зямлю пітной вадой. Плынь вады і лёду пераносіць мінэралы па ўсім зямным абшары. Ён таксама ўдзельнічае ў перабудове геалягічных асаблівасьцяў Зямлі праз працэсы, уключаючы эрозію і асадкаваньне. Кругазварот вады таксама неабходны дзеля падтрыманьня жыцьця і экасыстэмаў на плянэце. Сынонімам воднага кругазвароту ёсьць гідралягічны цыкль.

Дзейнасьць чалавека моцна ўплывае на кругазварот вады, бо высечка лясоў, урбанізацыя і здабыча падземных водаў зьмяняюць прыродныя ляндшафты і робяць уплыў на кругазварот вады[2]. Акрамя таго, зьмяненьне клімату вядзе да інтэнсыфікацыі гідралягічнага цыклю. Дасьледаваньні выявілі, што глябальнае пацяпленьне выклікае павелічэньне частасьці экстрэмальных прыродных зьвяў, а таксама зьмены ў часе і інтэнсіўнасьці ападкаў[3]. Гэтыя зьмены ў сваю чаргу ўплываюць на экасыстэмы, а таксама на чалавека.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Water Cycle». NASA Science.
  2. ^ Douville, H., K. Raghavan, J. Renwick, R.P. Allan, P.A. Arias, M. Barlow, R. Cerezo-Mota, A. Cherchi, T.Y. Gan, J. Gergis, D. Jiang, A. Khan, W. Pokam Mba, D. Rosenfeld, J. Tierney, and O. Zolina, 2021: Water Cycle Changes. In «Climate Change 2021: The Physical Science Basis. Contribution of Working Group I to the Sixth Assessment Report of the Intergovernmental Panel on Climate Change». Cambridge University Press, Cambridge, United Kingdom and New York, NY, US. — С. 1055—1210. — doi:10.1017/9781009157896.010.
  3. ^ Arias, P.A., N. Bellouin, E. Coppola, R.G. Jones, G. Krinner, J. Marotzke, V. Naik, M.D. Palmer, G.-K. Plattner, J. Rogelj, M. Rojas, J. Sillmann, T. Storelvmo, P.W. Thorne, B. Trewin, K. Achuta Rao, B. Adhikary, R.P. Allan, K. Armour, G. Bala, R. Barimalala, S. Berger, J.G. Canadell, C. Cassou, A. Cherchi, W. Collins, W.D. Collins, S.L. Connors, S. Corti, F. Cruz, F.J. Dentener, C. Dereczynski, A. Di Luca, A. Diongue Niang, F.J. Doblas-Reyes, A. Dosio, H. Douville, F. Engelbrecht, V. Eyring, E. Fischer, P. Forster, B. Fox-Kemper, J.S. Fuglestvedt, J.C. Fyfe, et al. (2021). Technical Summary. In Climate Change 2021: The Physical Science Basis. Contribution of Working Group I to the Sixth Assessment Report of the Intergovernmental Panel on Climate Change». Cambridge University Press, Cambridge, United Kingdom and New York, NY, US. — С. 33—144. — doi:10.1017/9781009157896.002.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]