Конрад Кучук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конрад Кучук
лац. Konrad Kučuk

Герб «Тапор»
Асабістыя зьвесткі
Род Кучукі
Дзеці Юры, Ян

Конрад Кучуклітоўскі баярын. Пачынальнік роду Кучукоў (Кучуковічаў).

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Жырмунах[1].

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Конрад

Конрад або Кунрад (Konrad, Cunrad[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Кунат, Якун; германскія імёны Cundrud, Kunat, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[4] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[5], а аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Радавін; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Radowin) — ад гоцкага *rêþs[6], германскага rad- 'рада'[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Konrad (Konrat, Kunrod, Kunrot)[8].

Формы імя ў гістарычных крыніцах: Cunradus alias Kuczuc (Conradus alias Kuczuc[1]; 1 ліпеня 1436 году)[9].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага баярскага роду. Магчыма, быў сынам або братам Монтаўта. Відаць, быў у сваяцтве з Бутрымамі[1].

Упамінаецца як «дзедзіч Жырмунаў» (heres de Szyrmuni) у сваім наданьні віленскім францішканам ад 1 ліпеня 1436 году, да якога прыклаў пячаць з гербам «Тапор».

Меў сыноў Юрыя і Яна.

Мова і культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

У сваёй лацінскай грамаце 1436 году ўпамінаў меру мёду, якая «па-народнаму» называлася «шацец» (vulgariter dictam szathec)[10]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 260.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 373—374.
  3. ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 116—117.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 150.
  6. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 151.
  9. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 166.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 176.
  11. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]