Кодзі Глас
Кодзі Глас | ||
---|---|---|
Вага | 81 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Кідок/Ловы | правы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 1 красавіка 1999 (25 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Нэшвіл Прэдатарз | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 6, 2017 Вэгас Голдэн Найтс | |
Гульнявая кар’ера | 2019 — цяпер |
Ко́дзі Глас (па-ангельску: Cody Glass; нар. 1 красавіка 1999 году) — канадзкі хакеіст, нападнік клюбу «Нэшвіл Прэдатарз» з Нацыянальнае хакейнае лігі. Лічыцца хуткім хакеістам[1], а паводле словаў самога Гласу, за прыклад браў стыль гульні Патрыса Бэржэрона.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачаў займацца хакеем у родным Вініпэгу. Яшчэ юнаком гуляў у складзе «Портлэнд Ўінтэргокс» з Заходняе хакейнае лігі. У 2017 годзе стаў першым у гісторыі хакеістам задрафтаваным клюбам «Вэгас Голдэн Найтс». У ліпені 2017 году пагадзіўся на трохгадовы кантракт пачаткоўца з клюбам[2], але, правёўшы зь ім перадсэзонны лягер, вярнуўся да Портлэнду. У наступным годзе быў абраны капітанам клюбу. У сакавіку 2019 году увайшоў у лік гульцоў найлепшай каманды лігі. Лета правёў у падрыхтоўчым лягеры «Вэгас Голдэн Найтс», у шэрагам якога пачаў сэзон. Запачаткаваў сваю кар’еру ў НХЛ 2 кастрычніка ў матчы супраць «Сан-Хасэ Шаркс». У гэтай жа сустрэчы адзначыўся голам. 17 ліпеня 2021 году быў абменены ў «Нэшвіл Прэдатарз». У адваротным кірунку рушыў ягоны зямляк Нолан Патрык.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Devine, Zachary (3.05.2017). «Cody Glass — 2017 NHL Draft Prospect Profile». The Hockey Writers.
- ^ «Golden Knights sign three first round picks to entry-level contracts». Vegas Golden Knights.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1999 годзе
- Нарадзіліся ў Канадзе
- Канадзкія хакеісты
- Хакеісты зборнай Канады
- Хакеісты клюбу «Портлэнд Ўінтэргокс»
- Хакеісты клюбу «Чыкага Ўулвз»
- Хакеісты клюбу «Вэгас Голдэн Найтс»
- Хакеісты клюбу «Гэндэрсан Сылвэр Найтс»
- Хакеісты клюбу «Нэшвіл Прэдатарз»
- Хакеісты клюбу «Мілўокі Эдміралз»