Каўльдзі Адрыясоля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каўльдзі Адрыясоля
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 студзеня 1997(1997-01-07) (27 гадоў)
Пазыцыя правы крайні
Клюбная інфармацыя
Клюб Нант
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2022
2022—
Бідасоа
Нант
Нацыянальная зборная
2018— Мужчынская зборная Гішпаніі па гандболе Гішпанія

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Каўльдзі Адрыясоля (па-гішпанску: Kauldi Odriozola; нар. 7 студзеня 1997 году) — гішпанскі гандбаліст францускага клюбу «Нант» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Выступае на пазыцыі правага скрайнага гульца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адрыясоля пачаў гуляць у гандбол у роднай Сумаі. У сэзоне 2016—2017 гадоў перайшоў да клюбу «Бідасоа», дзе стаў ключавым гульцом каманды. Ужо пасьля пачатковага сэзону быў прызнаны найлепшым пачаткоўцам лігі[1]. Два наступныя сэзоны стала абіраўся ў каманду ўсіх зорак гішпанскай лігі як найлепшы правы скрайні[1]. У 2022 годзе далучыўся да табару францускага клюбу «Нант»[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]