Карліс Чукстэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карліс Чукстэ
Пазыцыя абаронца
Грамадзянства
Дата нараджэньня 17 чэрвеня 1997(1997-06-17)[1] (26 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Брунэс
Выступаў за
Драфт НХЛ 130, 2015
Сан-Хасэ Шаркс
Гульнявая кар’ера 2014 — цяпер

Ка́рліс Чу́кстэ (па-латыску: Kārlis Čukste; нар. 17 чэрвеня 1997 году) — латвійскі хакеіст, абаронца швэдзкага клюбу «Брунэс». Выхаванец хакейнай школы хакейнага клюбу «Рыга», зь якім запачаткаваў кар’еру ў 2014 годзе ў Моладзевай хакейнай лізе. Пасьля сэзону ў 2015 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Сан-Хасэ Шаркс» у пятым раўндзе пад агульным нумарам 130. Гулец накіраваўся ў Паўночную Амэрыку, але спачатку браў удзел ва ўнівэрсытэцкіх спаборніцтвах, а потым яшчэ ў некалькі гульняў правёў у складзе фарм-клюбу «Сан-Хасэ Баракуда». Праз пандэмію каранавіруса і прыпыненьне спаборніцтваў вярнуўся на радзіму, дзе пэўны час выступаў за «Мога» ў латвіскім першынстве. У сэзоне 2021—2022 гадоў узяў удзел у розыгрышу КХЛ у складзе рыскага «Дынама». Надалей празь фінскі «Лахці Пэліканз» далуўчыся да чэскага чэмпіёна «Ацэларжы», зь якім і сам стаў чэмпіёнам Чэхіі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]