Карляс Алькарас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карляс Алькарас
Краіна Гішпанія
Пражывае ў Алікантэ, Гішпанія
Нарадзіўся 5 траўня 2003(2003-05-05) (20 гадоў)
Рост 183
Вага 74
Пачатак кар’еры 2018
Працоўная рука правая, бэкхэнд двуручны
Прызавыя грошы 19 644 057
Адзіночны разрад
Матчаў 135—35(79.4%)
Тытулаў 11
Найвышэйшы рэйтынг 1 (26 чэрвеня 2023)
Турніры Вялікага шлему
Аўстралія 3 раўнд (2022)
Францыя паўфінал (2023)
Ўімбэлдан перамога (2023)
ЗША перамога (2022)
Парны разрад
Матчаў 3—3
Тытулаў 0
Найвышэйшы рэйтынг 519 (26 траўня 2022)
Карляс Алькарас у Вікісховішчы

Карляс Алькарас (па-гішпанску: Carlos Alcaraz Garfia, нар. 5 траўня 2003, Эль-Пальмар, Мурсія, Гішпанія) — гішпанскі тэнісіст, пераможца адкрытага чэмпіянату ЗША 2022 і Ўімбэлдана 2023 ў адзінкавым разрадзе, першая ракетка сьвету.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2021 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ва ўзросьце 17 гадоў уздельнічаў у адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, стаўшы маладзейшым удзельнікам мужчынскіх спаборніцтваў на гэтым турніры Вялікага шлема. У першым раўндзе выбіў Ботыка ван де Зандзхульпа ў 3 сэтах. У другім раўндзе быў выбіты Мікаэлам Імэрам.

На Ралян Гарос дайшоў да 3 раўнда спаборніцтваў, атрымаўшы перамогу над суайчыньнікам Барнабе Сапата Міральесам і сакартвэльцам Нікалазам Басылашвілі ў двух першых кругах. У трэцім круге саступіў немцу Яну-Ленарду Штруфу ў трох партыях.

На Ўімбэлдане дайшоў да 2 раўнда, дзе паразу Карлясу нанес масквіч Данііл Мядзьведзеў.

На US Open 2021 у трох сэтах выбіў 26 сеянага Кэмэрана Норы ў першым круге. У другім круге атрымаў перамогу над французам Артурам Ріндэркнэхам. У трэцім раўндзе адолеў 3-га нумара пасеву Стэфанаса Цыцыпаса ў драматычным 5-сэтавым матчы на тай-брэйку вырашальный партыі 6-3 4-6 7-6² 0-6 7-65. У 4 раўндзе пераадолеў супраціў немца Пятра Гаёўчыка таксама ў пяці сэтах. У чвэрцьфінале супраць канадца Фелікса Аже-Альясіма адмовіўся працягваць барацьбу пры ліку 3-6 1-3 на карысьць 12-га сеянага.

Скончыў год, атрымаўшы перамогу на турніры Next Gen ATP Finals.

2022 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Аўстраліян Оўпэн быс пасеяны пад 31-м нумарам. У першых двух раўндах не пакінуў аніводнага сэту сваім апанэнтам Алехандро Табіле з Чылі ды Душану Лаёвічу з Сэрбіі. У трэцем круге супэрнікам Карляса быў 7-мы сеяны чэмпіянату — Матэа Бераціні. Ва ўпартай барацьбе Карлясу ўдалося адыграцца зь ліку 0-2 па партыях і зраўняць лік. Але ў пятым сэце італьянец вырваў перамогу на тай-брэйку да дзесяці ачкоў — 6-2 7-6³ 4-6 2-6 7-65.

На турніры ў Рыю-дэ-Жанэйру ў Бразыліі выйграў свой першы тытул катэгорыі ATP 500, у фінале перамог Дыега Шварцмана з Аргентыны.

Увесну 2022 стаў маладзейшым пераможцай турніра сэрыі Мастэрс 1000 Маямі Оўпэн, у ходзе спаборніцтва атрымаў перамогу ў матчах з Мартонам Фучавічам, Марынам Чылічам, 3-м сеяным Стэфанасам Цыцыпасам, Міямірам Кяцманавічам, Хубэртам Хуркачам і Каспэрам Рудам ў фінале ў двух партыях 7-5 6-4. На турніры ў Барсэлёне ў красавіку здабыў тытул і ўварваўся ў першую дзясятку рэйтынга АТП.

У траўні на грунтовым турніры сэрыі Мастэрс 1000 у Мадрыдзе перамог «грунтовага Караля» Рафаэля Надаля ў чвэрцьфінале 6-2 1-6 6-3. У напружаным паўфінале зь першай ракеткай сьвету Новакам Джокавічам атрымаў перамогу на тай-брэйку вырашальнай партыі 6-75 7-5 7-65. У фінале лёгка абыграў 2-га сеянага Сашу Зьверава 6-3 6-1.

На Ралян Гарос дайшоў да чверцьфіналу, на шляху адыграўшы матчбол у Альбэрта Рамаса-Віньёласа у матчы другога раўнду. У чвэрцьфінале атрымаў паразу ад Аляксандра Зьверава ў чатырох сэтах 4-6 4-6 6-4 6-77.

Уімбэлдан скончыў на стадыі 4 раўнда, дзе ня змог прайсьці Яніка Сінэра.

На Адкрытым чэмпіянаце ЗША быў пасеяны пад высокім 3-м нумарам. На пуці да фіналу абыграў аргентынцаў Сэбасцьяна Баэса і Федэрыка Корыю, амерыканца Джэнсана Брукзбі. У чацьвёртым раўндзе прайшоў харвата, пераможцу US Open 2014, Марына Чыліча ў пяці сэтах 6-4 3-6 6-4 4-6 6-3. У чверцьфінале ўзяў рэванш за паразу на Ўімбэлдане ў Яніка Сінэра таксама ў пяці сэтах 6-3 6-77 6-70 7-5 6-3. Трэці запар пяцісэтавік таксама быў за дзевятнаццацігадовым гішпанцам, калі ён у паўфінале выбіў любімчыка публікі, амэрыканца Фрэнсіса Тыафа 6-76 6-3 6-1 6-75 6-3. У фінале здабыў свой першы тытул на турніры Вялікага Шлема, дзе перамог нарвежца Каспэра Руда ў чатырох сэтах 6-4 2-6 7-61 6-3. Гэтая перамога дазволіла гішпанцу стаць маладзейшай першай ракеткай сьвету, у гэтым статусе ён скончыў сязон 2022.