Камісія па рэфэрэндуме

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Камісія па рэфэрэндуме[a] — часовы ўрад, для правядзеньня рэфэрэндума у Беларусі. Яны ствараюцца перад галасаваньнем і распускаюцца пасьля правядзеньня галасаваньня. Асабовы склад прызначаецца з надзейных людзей, якія будуць выконваць загады выканаўчых камітэтаў.

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камісіі па рэфэрэндуме дзеляцца на[1]:

  • абласныя па рэфэрэндуме, Менская гарадзкая камісіі па рэфэрэндуме
  • раённыя (сельскія), гарадзкія (абласнога і раённага падпарадкаваньня), раённыя (гарадзкія) па рэфэрэндуме
  • участковыя па рэфэрэндуме.

Мясцовы рэфэрэндум[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мясцовы рэфэрэндум не праводзіцца на ўсёй Беларусі, а толькі на яе частцы. Для яго правядзеньня ствараюцца часовыя камісіі па рэфэрэндуме.

Для правядзеньня абласных рэфэрэндумаў ствараюцца наступныя камісіі па рэфэрэндуме<ref name="глс">:

  • абласная
  • раённыя (сельскія)
  • гарадзкія (абласнога і раённага падпарадкаваньня)
  • раённыя (гарадзкія)
  • пасялковыя
  • сельскія
  • участковыя

Для правядзеньня Менскага гарадзкога рэфэрэндума ствараюцца наступныя камісіі па рэфэрэндуме:

  • Менская гарадзкая
  • раённыя (гарадзкія)
  • участковыя

Для правядзеньня рэфэрэндумаў у сельскіх раёнах, гарадах абласнога падпарадкаваньня, раёнах у гарадах ствараюцца наступныя камісіі па рэфэрэндуме:

  • раённая
  • гарадзкая
  • раённая ў горадзе
  • участковая

Для правядзеньня рэфэрэндума ў горадзе раённага падпарадкаваньня, пасялковага, сельскага ствараюцца наступныя камісіі па рэфэрэндуме:

  • гарадзкая (раённага падпарадкаваньня)
  • пасялковыя
  • сельскія
  • участковыя

Цікавае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За ўвесь час існаваньня незалежнае Беларусі не было створанае камісіі па рэфэрэндуме, бо ўсе рэфэрэндумы сумяшчаліся з выбарамі Прэзыдэнта, або мясцовымі выбарамі.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Заканадаўства па стане на 2 верасьня 2019 г.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Выбарчы кодэкс, арт. 31