Калядны чарвяк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Калядны чарвяк
Разнастайныя чарвякі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпКолцавыя чарвякі
КлясаМногашчацінкавыя чарвякі
АтрадCanalipalpata
СямействаSerpulidae
РодSpirobranchus
ВідКалядны чарвяк
Бінамінальная намэнклятура
Spirobranchus giganteus
ITIS 68304 ·

Spirobranchus giganteus, агульнавядомы як калядны чарвяквід многашчацінкавых чарвякоў сямейства Serpulidae.

Анатомія і марфалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калядны чарвяк, як і большасьць іншых паліхетаў, што будуюць вапняковыя трубкі, мае трубчастае, сэгментаванае цэла, аперазанае шчаціньнем, якія дапамагаюць чарвяку пры перамяшчэньні. Паколькі ён ніколі не вылазіць са свае трубкі, ніякіх дадатковых прыстасаваньняў для руху ці плаваньняў ня мае.

Найбольш заўважная асаблівасьць каляднага чарвяка — дзьве «кароны», якія па форме нагадваюць калядную ялінку. Яны выконваюць функцыю вельмі зьмененых перадротавых шчупальцаў. Кожная сьпіраль складаецца зь пер’епадобных шчупальцаў-радыёляў(en) з мноствам веечкаў, якія дазваляюць транспартаваць спайманую здабычу непасрэдна ў рот чарвяка. Акрамя гэтага, радыёлі выконваюць дыхальную функцыю, таму часам іх называюць шчэлепамі.

Зьяўляючыся прадстаўнікамі колцавых, калядны чарвяк мае разьвітую стрававальную і крывяносную сыстэму. Добра разьвітая нэрвовая сыстэма з мозгам і вялікай колькасьцю нэрвовых вузлоў, у тым ліку нажны гангаль, што незвычайна для многашчацінкавых. Размнажаючыся, яны проста скідаюць уласныя гамэты ў ваду, дзе яйкі (і народкі) злучаюцца з зоаплянктонам і пераносяцца плыняй.

Распаўсюджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калядны чарвяк (Spirobranchus giganteus) з Усходняга Тымору

Пражываюць у Ціхім і Індыйскім акіянах у рэгіёне трапічных водаў.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ITIS выдзяляе два падвіды калядных чарвякоў: S. gigantea corniculatus[1] і S. gigantea gigantea[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калядны чарвяксховішча мультымэдыйных матэрыялаў