Казімер Міхал Коцел

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казімер Коцел

Герб «Пэлікан»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 жніўня 1767
Беніца
Памёр 22 сакавіка 1813
Юзафполь, пахаваны ў Беніцы
Пахаваны
Род Коцелы
Бацькі Тадэвуш Коцел
Ганна з Тышкевічаў
Рэлігія каталіцтва
Дзейнасьць вайсковы дзяяч

Казімер-Міхал Коцел гербу «Пэлікан» (па-польску: Kazimierz Michał; 15 жніўня 1767, Беніца — 22 сакавіка 1813, Юзафполь, пахаваны ў Беніцы) — вялікалітоўскі вайсковы дзяяч, генэрал-маёр, генэрал войскаў Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын генэрала Тадэвуша Коцела і Ганны з Тышкевічаў, дачкі Юзэфа Бэнэдыкта Тышкевіча. Брат — Юзэф, сястра — Барбара (у шлюбе за Андрэем Абрамовічам). Меў ва ўласнасьці Беніцу, Язна, Дубнік, а пасьля сьмерці брата Юзафа ў 1810 годзе — Гарадзілава й Узбалаць. Афіцэр народнай кавалерыі літоўскай. З 1786 году каралеўскі камэргер. Камісар парадковай цывільна-вайсковай камісыі Віленскага ваяводзтва Ашмянскага павету Ашмянскай рэпартыцыі ў Ашмянах у 1790 годзе[1]. Прымаў удзел у вайне Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году як ротмістр 28-й харугві ў 2-й брыгадзе народнай кавалерыі (пінскай). Узначальваў Грамадзянскі ваенны камітэт у Ашмянах. Падчас паўстаньня 1794 году быў прызначаны на пасаду генэрала — арганізатара паўстаньня ў Ашмянскім павеце. У 1794 г. віленская Таемная дэпутацыя папракнула Казіміра Коцела за млявасьць і адсутнасьць руплівасьці падчас паўстаньня. Далейшая дзейнасьць невядома. Пахаваны ў Беніцы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Dziennik rządowo-ekonomiczno handlowy R. 5. T. II, Warszawa 1790, s. 418.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Kosk, H. P. Generalicja polska: popularny słownik biograficzny. T. 1: A—Ł / Henryk Piotr Kosk; [współpr. aut. Lidia Kosk]. — Pruszków: Oficyna Wydawnicza Ajaks, 1998. — 305 s.: faks., portr. — ISBN 8387103551.
  • Polski słownik biograficzny. T. 13: Klobassa Zręcki Stanisław — Kopernicki Franciszek / [kom. red. Wł. Konopczyński red. główny et al.]; Polska Akademia Umiejętności; Polska Akademia Nauk, Instytut Historii; [kom. red. przewodn. B. Leśnodorski et al.; współprac. t. 13 E. Aleksandrowska et al.]. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1991. — X, 638 s.