Кавуновая радыска

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кавуновая радыска
2006 год
Клясыфікацыя
НадцарстваПоўнаядравыя
ЦарстваРасьліны
ГрупаСудзінкавыя расьліны
АддзелКветкавыя расьліны
КлясаДвухдольныя
ПадклясаРазіды
АтрадКапустакветныя
СямействаКапуставыя
РодРэдзька
ВідПалявая рэдзька
ПадвідБелая рэдзька

Кавуновая радыска — каляровы гатунак белай рэдзькі.

Мае малінавае адценьне ўсярэдзіне і бела-зялёную скурку. Прамер складае 7—8 см. Яе лёгка вырасьціць ва ўмераным клімаце. Зьверху мае горкі смак, а бліжэй да сярэдзіны становіцца саладкаватай. Гатунак адрозьніваецца параўнальна большай цьвёрдасьцю. Такую радыску запякаюць, робяць зь яе пюрэ, дадаюць у салату і смажаць разам зь іншай агароднінай. Стравы з кавуновай радыскі маюць пашырэньне ў страўнях Каліфорніі (ЗША)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ірына Тамковіч. Кавуновая радыска // Зьвязда : газэта. — 20 лютага 2014. — № 32 (27642). — С. 8. — ISSN 1990-763x.