Иван Купала
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Иван Купала | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1995-сёньня |
Адкуль | Санкт-Пецярбург, Расея |
Мова | беларуская, расейская |
Жанр(ы) | нью-эйдж, этна-электроніка |
Выдавец | "Союз" |
Зьвязаныя праекты | "Кострома" |
Удзельнікі | Аляксей Іваноў, Аляксей Румянцаў, Дзяніс Фёдараў |
Былыя ўдзельнікі | Сяргей Радзюкоў |
http://www.kupala.ru/ |
Иван Купала (па-беларуску: Ян Купала) - расейскі электронны поп-гурт з Санкт-Пецярбургу, які грае ў этнічным стылі. Заснаваны ў 1995. У кампазыцыях гурту народныя матывы спалучаныя з электроннай музыкай. Творчым натхняльнікам гурту стаў гурт "Deep Forest".
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гурт супрацоўнічае з расейскім фальклёрным ансамблем "Кострома" ды іншымі фольк-музыкамі.
Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1999 Кострома / Кастрама;
- 2000 Здорово, Кострома / Здарова, Кастрама;
- 2002 Радио Награ / Радыё Награ;
- 2003 Лучшие песни 96—03 / Лепшыя песьні 96-03;
- 2008 Родина, сингл / Радзіма (самотнік).
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гурт атрымаў узнагароды "Авацыя", "Залаты грамафон", "За лепшы рок-альбом году".
Гурт і Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Шэраг песьняў гурту (асабліва альбом Радио Награ) маюць выразныя беларускія лексычныя, фанэтычныя й граматычныя асаблівасьці.