Зянон Козел-Паклеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зянон Козел-Паклеўскі
лац. Zianon Kajatan Leon Kozieł-Pakleŭski

Герб «Козел»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1843
маёнтак Сэрвач Вялікі, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці
Памёр 20 верасьня 1878
Корпуш, Ключэўска, Царства Польскае, Расейская імпэрыя, цяпер гміна Ключэўска,Улашчоўскага павету Свентакшыскага ваяводства, Польшча
Род Козел-Паклеўскія
Бацькі Ян Напалеон Козел-Паклеўскі
Юзэфа Толенсдорф
Жонка Гэлена Антаніна Марыяна Чапліцкая гербу «Любіч» (1849-1912)
Дзеці Гэлена Козел-Паклеўская (1873-1873), Зянон Ян Канты Козел-Паклеўскі (1875-1955), Міхал Козел-Паклеўскі (1877-1920), Марыя Козел-Паклеўская, Ян Козел-Паклеўскі (?-1914)
Рэлігія каталік

Зянон Каятан Леон Козел-Паклеўскі (польск. Zenon Kajetan Leon Koziełł-Poklewski; (нар. 1843, маёнтак Сэрвач Вялікі, Вялейскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці — 20 верасьня 1878, Корпуш, Ключэўска, Царства Польскае, Расейская імпэрыя, цяпер гміна Ключэўска, Улашчоўскага павету Свентакшыскага ваяводства, Польшча — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў на тэрыторыі Барысаўскага павету.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага гербу Козел. Падчас паўстаньня быў трапіў у палон, пасьля чаго быў прысуджаны да пазбаўленьня правоў стану, канфіскацыі маёмасьці й ссылкі на службу шарагоўцам у Сыбір[1]. Служыў у арэнбургзкім лінейным батальёне, неўзабаве быў амніставаны й пасьля вызваленьня пасяліўся на тэрыторыі Царства Польскага.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. T. 1, s. 373 tom 1 tom 2 Wilno 1913.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. tom 1 tom 2 Wilno 1913.