Зямлярыйка сярэдняя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зямлярыйка сярэдняя
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
НадатрадЛяўразыятэрыі (Laurasiatheria)
АтрадМошкаедныя (Eulipotyphla)
СямействаЗямлярыйкавыя (Soricidae)
РодЗямлярыйка (Sorex)
ВідЗямлярыйка сярэдняя
Бінамінальная намэнклятура
Sorex caecutiens Laxmann, 1788
Арэал

Зямлярыйка сярэдняя (Sorex caecutiens) — жывёла клясы сысуноў атрада мошкаедных сямейства зямлярыйкавых.

Распаўсюджваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ў паўночнай Эўропі (Беларусь, Латвія, Літва, Нарвэгія, Польшча, Румынія, Украіна, Фінляндыя, Швэцыя, Эстонія) і паўночнай Азіі (Казахстан, Карэя, Кітай, Манголія, Расія, Японія) ад узроўню мора да 1600 м. Сустракаецца пераважна ў іглічных, лісьцяных і зьмешаных лясах у зоне тайгі, хоць таксама і тундравых месцах, уключаючы хмызьнякі бярозы і вярбы ў далінах рэк.

Вонкавы выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яго даўжыня складае 48–78 мм, даўжыня хваста 39–52 мм, маса 3–11 г. Верх цёмна-залаціста-карычневы, ніз серабрыста-белы.

Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сілкуецца вусякамі, павукамі, мнаганожкамі, цьвердакрылымі, мурашкамі, дажджавымі чарвякамі, а таксама насеньнем іглічных парод. Актыўныя пераважна ў прыцемках і днём.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]