Зэгерд
Зэгерд лац. Zegierd / Zehierd | |
Segard | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Segga + Gerd |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Жагерд |
Вытворныя формы | Сігегард |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Зэгерд» |
Зэгерд, Жагерд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Зегард (Segard) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Sigel, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[2], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Zygart (Zegart, Zegardus[4])[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: sioło Koseykowiczy… Hryc Żagierdowicz z Piotrem synem (27 ліпеня 1553 году)[6]; nomine admodum reverendi in Christo patris Stanislai Zeckierth consultoris pro et superioris, ac omnium religiosorum patrum ordinis divi Basilii Magni conventus Vilnensis (20 кастрычніка 1753 году)[7]; Reverendissimi Dom. Mathiae von Zegierd Korn, Abbatis Grodnen. o. s. Basilii M. officialis generalis ac Consistorii Grodnen. Praesidis Vicariali, Maciey von Zegierd Korn, opat Grodzieński Z. S. B. W. namiestnik w rzeczach duchownych, metropolitalny officyał i konsystorza jeneralnego w w. x-ie Litewskim, prezydent (1798 год)[8].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Мацей фон Зэгерд Корн — абат Гарадзенскага базылянскага манастыра
З XVI ст. прыдомкам Зэгерд карыстаўся літоўскі шляхецкі род Корнаў гербу Тры Каласы[9].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 599, 1313.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 649.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 242.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 102.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 10. — Вильна, 1874. С. 305.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 13. — Вильна, 1902. С. 72, 154.
- ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 143.