Закон аб заслугах Андрэя Глінкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Закон
Закон аб заслугах Андрэя Глінкі
Zákon o zásluhách Andreja Hlinku
Заканадаўчы орган
Нумар 83/1939 Sl. z.
Прыняцьце 25 красавіка 1939 (85 гадоў таму)
Ухваленьне Славацкі сойм
Уступ у сілу 25 красавіка 1939
Дзейная рэдакцыя Закон аб заслугах Андрэя Глінкі ў будаўніцтве дзяржавы славацкай нацыі і Славацкай Рэспублікі

Закон аб заслугах Андрэя Глінкі (па-славацку: Zákon o zásluhách Andreja Hlinku, неафіцыйна па-славацку: Lex Hlinka) — закон, прыняты Соймам Славацкай Дзяржавы на знак пашаны Андрэю Глінку й прызнаньня ягоных заслугаў у дасягненьні нацыянальнае незалежнасьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова меркавалася, што першым законам Сойму Славацкай Краіны будзе закон аб заслугах Андрэя Глінкі перад славацкай нацыяй. Аднак гэты закон быў прыняты толькі ў пэрыяд існаваньня Славацкае Дзяржавы, першым жа аказаўся закон аб незалежнасьці[1].

25 красавіка 1939 году сойм Славаччыны ўхваліў Закон № 83/1939 Славацкага законьніка, паводле якога Андрэй Глінка мае заслугі перад славацкай нацыяй. Першы сказ закона «Андрэй Глінка мае заслугі перад славацкай нацыяй» (па-славацку: Andrej Hlinka sa zaslúžil o slovenský národ) быў высечаны на камені, які знаходзіўся ў будынку сойму[2].

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Закон мае ўсяго тры параграфы:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ David Kolumber. Druhá Československá republika  (чэс.). — Právnická fakulta Masarykovy univerzity, 2012.
  2. ^ ANTON HRUBOŇ. Budovanie kultu Jozefa Tisa  (славацк.) // KULTÚRNE DEJINY. — 2017. — № 2/2017. — С. 218.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]