Дэніс Мальгін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэніс Мальгін
Рост 175 см
Вага 80 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 18 студзеня 1997(1997-01-18)[1] (27 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Лаянз Цюрых
Выступаў за
Драфт НХЛ 102, 2015
Флорыда Пантэрз
Гульнявая кар’ера 2013 — цяпер

Дэ́ніс Ма́льгін (па-нямецку: Denis Malgin; нар. 18 студзеня 1997 году) — швайцарскі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Лаянз Цюрых». Мае расейскае паходжаньне, бо ягоныя бацькі паходзяць з Расеі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Запачаткаваў кар’еру ў складзе клюбу «Лаянз Цюрых» у сэзоне 2014—2015 гадоў[2]. Ужо ў 2015 годзе на драфце НХЛ быў абраны ў 4-м раўндзе пад агульным 102 нумарам клюбам «Флорыда Пантэрз». Тым ня менш, дамову з амэрыканскім клюбам Мальгін склаў толькі праз год 25 ліпеня 2016 году[3]. Паводле пагадненьне супраца прадугледжвала тры гады. Дэбют прыпаў на першы матч «пантэраў» 13 кастрычніка супраць «Нью-Джэрзі Дэвілз»[4]. Першы асыстэнцкі пункт зарабіў праз два дні ў сустрэчы з «Дэтройт Рэд Ўінгс»[5]. Першага ж голу давялося чакаць да 2 лістапада, калі кідку нападніка ня даў рады брамнік «Бостан Бруінз» Тука Раск[6]. Мальгін скончыў першы сэзон у НХЛ з 10 пунктамі у 47 гульнях. Акрамя таго, цягам сэзону швайцарац абараняў колеры фарм-клюбу «Спрынгфілд Тандэрбэрдс». Наступным сэзонам хакеіст згуляў за флорыдзкую каманду крыху больш, а ў лютым 2020 году быў абменены на Мэйсана Марчмэнта ў «Таронта Мэйпл Ліфс»[7]. За часам пандэміі каранавіруса і прыпыненьня гульняў НХЛ гулец накіраваўся дадому, дзе некаторы час абараняў колеры «Лязаны». 6 верасьня 2021 году як вольны агент Мальгін павярнуўся ў «Лаянз Цюрых», склаўшы 4-гадовы кантракт[8]. Аднак, улетку 2022 году гулец зноў далучыўся да «Таронта Мэйпл Ліфс», склаўшы аднагадовую дамову на 750 тысяч даляраў. Напрыканцы год быў абменены ў «Каларада Эвэланш»[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]