Дуброўна (Берасьцейская вобласьць)
Дуброўна | |
трансьліт. Dubroŭna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Крашынскі |
Насельніцтва: | 37 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
СААТА: | 1204830021 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°12′26.1″ пн. ш. 26°7′19.6″ у. д. / 53.20725° пн. ш. 26.122111° у. д.Каардынаты: 53°12′26.1″ пн. ш. 26°7′19.6″ у. д. / 53.20725° пн. ш. 26.122111° у. д. |
± Дуброўна |
Дубро́ўна[1] (па-расейску: Дубровно) — вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Дуброўна ўваходзіць у склад Крашынскага сельсавету. За 16 км на паўночны ўсход ад Баранавічаў, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1909 годзе ў Сталовіцкай воласьці Наваградзкага павету Менскай губэрні, 30 двароў, 255 жыхароў. Побач зь вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак: 1 двор, 7 жыхароў. З 1921 году ў складзе Польшчы, вёска ў Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва, 12 дамоў, 50 жыхароў. З 1939 году ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласьцей, з 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году акупавана намецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінулі 2 вяскоўцы. Паводле перапісу 1959 году ў вёсцы 113 жыхароў. У 1998 годзе 27 двароў, 45 жыхароў, магазін.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2010 год — 37 жыхароў
- 2005 год — 36 жыхароў, 21 двор
- 1999 год — 45 жыхароў
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 67