Дзірмант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Dyrmond
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Deora + Mund
Іншыя формы
Варыянт(ы) Дырмунт, Дырманд, Дзермант
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Дзірмант»

Дзірмант (Дырманд), Дзермант (Дырмунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Цірмунт або Дэрмунд, пазьней Дырмонд (Deormund, Tiermunt, Dyrmond[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова дзір- (дзер-, цір-) (імёны ліцьвінаў Дзерык, Тырольдзь, Дзірман; германскія імёны Diericke, Tirold, Direman) паходзіць ад гоцкага dius, германскага tiur 'зьвер'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5]. Такім парадкам, імя Дзірмант азначае «гарлівы зьвер»[6].

Адпаведнасьць імя Дзірмант германскаму імю Deormund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Дэрмант (Dermont)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dirmant Souininouicz (1387—1394 гады)[10]; Дирмонтъ (29 красавіка 1539 году)[11]; Яномъ Дырмонътомъ Сивицкимъ, подсудкомъ (16 чэрвеня 1623 году, 3 і 9 чэрвеня 1625 году, 13 і 22 чэрвеня і 6 і 12 кастрычніка 1626 году, 12 студзеня 1627 году)[12]; pan Jan Dyrmont Siwicki, podsędek Witeb. (3 кастрычніка 1641 году)[13]; его мст пна Томаша Дөрмонта Сивицкого, судю кгродского Витебского[14], Tomasz Dermont Siwicki[15] (4 кастрычніка 1641 году); дом млти пана Томаша Дырмонта Сивицкого суди кгродского Витебского (15 кастрычніка 1641 году)[16]; Dirmont (1670 год)[17]; Mikołaj Dyrmunt (1690 год)[18]; panom Janowi Dermontowi (13 лістапада 1764 году)[19]; Dermont (1789 год)[20]; Tadeusz Dyrmunt (9 лютага 1791 году)[21][a].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З XVII ст. прыдомкам Дзермунт або Дырмунт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Сільніцкіх гербу Корчак зьменены[26].

Дырманты гербу Корчак — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага і Віленскага паветаў[27].

Дырманты (Dyrmont) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[28].

Дырмунты[29], Дырмунты-Сівіцкія[30] і Дырмунты-Юсевічы[31] — літоўскія шляхецкія роды.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таксама: люди нашы у повете Троцкомъ, лейти… Стирманта Остейковича (сьнежань 1534 году)[22] (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[23])

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 99.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Nordhausen, 1856. S. 407.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  7. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  8. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  9. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 90.
  10. ^ Поручная грамота за Братошу Койлутовича (1387—1394), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 255.
  12. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 21. — Витебск, 1891. С. 407, 416, 418, 426, 429, 434, 437, 452, 456, 461, 465.
  13. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из Актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Вып. 26. — Витебск, 1895. С. 422.
  14. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из Актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Вып. 26. — Витебск, 1895. С. 105.
  15. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из Актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Вып. 26. — Витебск, 1895. С. 111.
  16. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из Актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Вып. 26. — Витебск, 1895. С. 438.
  17. ^ Bystroń J. Nazwiska polskie. — Lwów, 1936. S. 284.
  18. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 154.
  19. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 131.
  20. ^ Wiadomość o kleynocie szlacheckim oraz herbach domów szlacheckich w Koronie Polskiey i Wielkim Ziestwie Litewskim. — Warszawa, 1789. S. 22.
  21. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 461.
  22. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 163.
  23. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 303, 443.
  24. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 453.
  25. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 326.
  26. ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 30.
  27. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 259, 464.
  28. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 264.
  29. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
  30. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на С, Згуртаваньне беларускай шляхты
  31. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ю, Згуртаваньне беларускай шляхты

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]