Дзягільна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзягільна
трансьліт. Dziahiĺna
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Койданаўскі
Насельніцтва: 397 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовы індэкс: 222712
СААТА: 6222817026
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°41′5″ пн. ш. 27°4′36″ у. д. / 53.68472° пн. ш. 27.07667° у. д. / 53.68472; 27.07667Каардынаты: 53°41′5″ пн. ш. 27°4′36″ у. д. / 53.68472° пн. ш. 27.07667° у. д. / 53.68472; 27.07667
Дзягільна на мапе Беларусі ±
Дзягільна
Дзягільна
Дзягільна
Дзягільна
Дзягільна
Дзягільна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дзя́гільна[1] — вёска ў Койданаўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 4 км ад Койданава, 39 км ад Менску, 6 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядома з XVI стагодзьдзя пад назвай Дзягільна Вялікая, Дзягільна Малая. У 1588 г. у Койданаўскай воласьці належала магнатам Радзівілам, мела 51 валоку зямлі. Паводле інвэнтару 1621 г., фальварак Койданаўскага графства. Сяляне плацілі чынш, адбывалі паншчыну, іншыя павіннасьці. У 1883 г. адкрыты дзьве школы граматы, у кожнай вучылася па 16 хлопчыкаў. У XIX ст. належала шляхціцам Янушкевічам. У пачатку XX ст. у Койданаўскай воласьці Менскага павету, 91 двор, 464 жыхары. Помнікі: на брацкай магіле 32 савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну; магіла пісьменьніка і дасьледчыка Казахстану Адольфа Янушкевіча.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 397 жыхароў
  • 1 студзеня 2004 году — 163 двары, 378 жыхароў
  • 1999 год — 369 жыхароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 176

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]