Дзьмітры Харытонаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Харытонаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 красавіка 1997(1997-04-12)[1] (27 гадоў)
Рост 186 см
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Віцебск
Нумар 12
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2014 Віцебск-2[d] 8 (0)
2015—2019 Віцебск 0 (0)
2017 Ворша 30 (0)
2018 Нафтан 26 (0)
2019 Ворша 27 (0)
2021 Слуцак 7 (0)
2022—4 Віцебск 29 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 красавіка 2024.

Дзьмітры Аляксеевіч Харытонаў (нар. 12 красавіка 1997) — беларускі футбаліст, брамнік «Віцебска».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец клюбу «Віцебска». У 2013—2014 гадах выступаў за каманду «Віцебск-2» у Другой лізе, а пасьля стаў гуляць за дубль «Віцебска». Сэзон 2017 году правёў у арэндзе ў «Воршы», дзе стаў трывалым гульцом асноўнага складу, а ў лютым 2018 году быў пераведзены ў наваполацкі «Нафтан»[2], дзе таксама замацаваўся ў першай адзінаццатцы.

Да сэзону 2019 году рыхтаваўся зь «Віцебскам», а ў красавіку зноў адправіўся ў арэнду ў «Воршу». У пачатку 2020 году трэнаваўся зь «Віцебскам», аднак у студзені быў дыскваліфікаваны на адзін год за ўдзел у дамоўных матчах у складзе «Нафтана» ў 2018 годзе[3], пасьля чаго пакінуў віцебскі клюб. У лютым 2021 году, пасьля заканчэньня тэрміну дыскваліфікацыі, падпісаў кантракт з «Слуцкам»[4]. 14 сакавіка 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць БАТЭ (0:3). У далейшым працягваў выходзіць у стартавым складзе случакоў, а з чэрвеня страціў месца ў аснове.

У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Слуцкам»[5]. Хутка стаў трэнавацца зь «Віцебскам» і падпісаў пагадненьне з клюбам[6]. У сэзоне 2022 году быў другім брамнікам каманды, згуляў толькі ў матчы Кубка Беларусі супраць рагачоўскага «Макслайна», які ладзіўся 21 чэрвеня, а выніковы лік 3:2 быў на карысьць дружыны Харытонава. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт зь віцебскім клюбам[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]