Дзень беларускага значка
Дзень белару́скага значка́ — грамадзкая акцыя папулярызацыі беларускай нацыянальнай сымболікі, якая адбылася ў Менску 12 сакавіка 1917 року. У гэты дзень беларускія нацыянальныя арганізацыі зладзілі продаж бел-чырвона-белых значыкаў, кукардаў, сьцяжкоў. Атрыманыя грошы пайшлі на фундаваньне беларускай прэсы. У кінатэатры «Гігант»[a] адбыўся мітынг, на якім была прынятая рэзалюцыя з патрабаваньнем аўтаноміі Беларусі ў складзе фэдэратыўнай Расеі[1].
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Не захаваўся.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Сяменчык 1994. С. 28.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сяменчык, М. Я.(d) Грамадска-палітычнае жыццё ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам. па курсу „Гісторыя Беларусі“ / М. Я. Сяменчык. — Мн.: Беларус. дзярж. пед. ун-т, 1994. — 112 с. — ISBN 9789856087632
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |